Алег Гнедчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Гнедчык (нарадзіўся ў 1986 годзе) — беларускі палітычны актывіст, асуджаны за ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў навечар 19 сьнежня 2010 г. Сябра «Маладога фронту».
Біяграфія
У 2003—2005 гг. затрымліваўся праваахоўнымі органамі і караўся адміністратыўнымі арыштамі. У ліпені 2003 г. яшчэ непаўнагадовым быў затрыманы за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў «МФ» у Менску.
У 2006 г. быў асуджаны на 12 сутак арышту за ўдзел у намётавым мястэчку.
Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2010 працаваў у штабе Ўладзімера Някляева.
Затрыманы 6 студзеня 2011. Да 9 студзеня знаходзіўся пад вартай і быў адпушчаны. 25 сакавіка вылучанае абвінавачваньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках[1]. Праходзіў па справе разам з Андрэем Саньнікавым, Фёдарам Мірзаянавым, Ільлём Васілевічам і Ўладзімерам Яроменкам. 14 траўня 2011 году суд Партызанскага раёну Менску (судзьдзя – Натальля Чацьвертакова) асудзіў яго па арт. 293, ч. 1 і ч. 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь («Масавыя беспарадкі») на тры гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму[2]. 23 траўня 2011 году Чацьвертакова была ўнесена ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[3]. Касацыйная скарга на прысуд была адхілена судом годара Менску (судзьдзя – Сяргей Хрыпач). 10 кастрычніка 2011 году Хрыпач быў таксама дададзены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[3].
Часткова прызнаў сваю віну[4]. Вызвалены пасьля памілаваньня Лукашэнкам 1 верасьня 2011 году[5].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads