Альбэрт Іпэль

нямецкі археоляг, гісторык мастацтва From Wikipedia, the free encyclopedia

Альбэрт Іпэль
Remove ads

А́льбэрт І́пэль (па-нямецку: Albert Ippel; 2 ліпеня 1885, Бэрлін — 1960, Мюнхэн) — нямецкі пэдагог, клясычны археоляг. Першы дасьледчык беларускага народнага мастацтва[5].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Альбэрт Іпэль вывучаў клясычную археалёгію ў Фрайбургу, Бэрліне і Боне, і ў 1910 скончыў дактарантуру ў Бонскім унівэрсытэце.

Падчас Першай сусьветнай вайны апынуўся ў складзе 10-й нямецкай арміі на Беларусі, Тут заняўся вывучэньнем народнага мастацтва, у 1918 року зладзіў дзьве выставы — у Вільні і Менску, а таксама ўвёў тэрмін «беларускае мастацтва» (ням. die weissruthenische Kunst)[6] у адрозьненьне ад польскага і расейскага і выдаў на гэтую тэму кнігу[5].

У 1923—1940 выкладаў у Брэславе і Бэрліне. У 1940 атрымаў званьне ганаровага прафэсара археалёгіі Бэрлінскага ўнівэрсытэту. З 1947 року — ганаровы прафэсар унівэрсытэту Гамбургу. У той жа час працаваў дыктарам Райхсінстытуту фільмаў і выяваў у навуцы і навучаньні (ням. Reichsanstalt für Film und Bild in Wissenschaft und Unterricht).

З 1954 року на пэнсіі. У 1955 узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччыны».

Remove ads

Сям’я

Быў жанаты зь Лётай Эрман (1886—1972), дачкой эгіптоляга Адольфа Эрмана.

Бібліяграфія

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads