Аляксандар Джорджавіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар «Саша» Джорджавіч (па-сэрбску: Александар «Саша» Ђорђевић / Aleksandar «Saša» Đorđević; нар. 26 жніўня 1967 году, Бялград, СР Сэрбія, СФР Югаславія) — югаслаўскі і сэрбскі баскетбаліст. Гуляў на пазыцыі гульнёвага абаронцы. Цяпер працуе трэнэрам.
Remove ads
Кар’ера баскетбаліста
У клюбах
Гуляў за эўрапейскія клюбы «Партызан», «Алімпія Мілян», «Рэал», «Барсэлёна», а ў 1996 годзе граў за каманду НБА «Портлэнд Трэйл Блэйзэрз». Скончыў кар’еру ў 2005 годзе.
У зборнай
Гуляў за зборную Югаславіі, дзе правёў 108 гульняў. Першыя мэдалі са зборнай — бронзавыя — выйграў у 1987 годзе на чэмпіянаце Эўропы. Праз чатыры гады выйграў са зборнай золата Эўрабаскету-1991. У 1996 годзе на летніх Алімпійскіх гульнях сэрбы занялі другое месца, прайграўшы ў фінале ЗША. У 1995 годзе стаў двухразовым чэмпіёнам Эўропы. У 1997 годзе ў Гішпаніі разам з камандай стаў трохразовым эўрапейскім чэмпіёнам. У 1998 годзе Югаславія выйграла чэмпіянат сьвету ў Грэцыі. Гэтае золата стала апошнім у кар’еры Джорджавіча ў зборнай. З пачатку 2000-х ён больш не выходзіў гуляць з камандай.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads