Аляксандар Надсан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Надсан
Remove ads

Алякса́ндар На́дсан (сапраўднае — Аляксандар Бочка; 8 жніўня 1926, Гарадзея, цяпер Беларусь — 15 красавіка 2015, Лёндан, Вялікабрытанія) — беларускі грэка-каталіцкі сьвятар, Апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, перакладнік літургічных тэкстаў на беларускую мову, навуковец, царкоўны публіцыст і гісторык, выдавец, беларускі грамадзка-культурны дзеяч у Вялікабрытаніі.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Род дзейнасьці ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі ў Нясьвіжы. Скончыў курсы кіраўнікоў Саюзу беларускай моладзі ў Альбэртыне, менскую афіцэрскую школу Беларускай краёвай абароны. У 1944 годзе пакінуў Беларусь, партызаніў у Францыі, дзе далучыўся да Руху супраціўленьня. Потым уступіў у войска генэрала Андэрса, служыў у 2-м Польскім корпусе, ваяваў у Паўночнай Італіі, дзе быў паранены.

З 1946 жыў у Вялікабрытаніі. У 1953 скончыў матэматычны факультэт Лёнданскага ўнівэрсытэту. Стаў адным з заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі (старшыня ў 1951—1953). Рэдактар часопісаў «Беларус на чужыне» й «На шляху», браў удзел у дзейнасьці беларускага хрысьціянскага акадэмічнага таварыства Рунь і Беларускага народнага незалежнага хрысьціянскага руху. Актыўна супрацоўнічаў з найбуйнейшым беларускім духоўным асяродкам на Захадзе — Беларускай каталіцкай місіяй у Вялікай Брытаніі — ад часу яе ўтварэньня ў 1947 годзе.

Ад восені 1953 навучаўся ў папскім Грэцкім калегіюме ў Рыме. Высьвечаны на сьвятара 23 лістапада 1958. У ліпені 1959 вярнуўся ў Лёндан, дзе зноў далучыўся да дзейнасьці сярод беларускае эміграцыі. З 1966 кіраваў школай-інтэрнатам імя Кірылы Тураўскага пры Беларускай каталіцкай місіі. З 1971 — дырэктар бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане.

Юры Туронак пісаў, што зь яго 50-ці службовых замежных камандзіровак толькі адна ў Вялікабрытанію выклікала непакой контрразведвальных органаў ПНР[1]. Службовыя камандзіроўкі ў краіны Заходняе Эўропы давалі магчымасьць Юрыю Туронку здабываць і перавозіць у Варшаву кнігі і часопісы, якія выдаваліся беларускімі эмігранцкімі асяродкамі. Найбольш добрым была сувязь з айцом Аляксандрам Надсанам, дырэктарам Беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лёндане. Акрамя кніг і часопісаў, якімі можна было карыстацца на месцы, у гэтай бібліятэцы было шмат выданьняў, якія ахвяроўваліся пажылымі эмігрантамі. Эмігранцкія выданьні, як правіла, канфіскоўваліся польскімі і савецкімі памежнікамі[1].

З 1981 году кіраўнік Беларускае каталіцкае місіі ў Вялікабрытаніі, ад 1986 Апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы. Старшыня дабрачыннага Чарнобыльскага фонду[2], аўтар шэрагу кніг па гісторыі Беларусі.

Ганаровы доктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (Вільня).

З восені 2014 году цяжка хварэў. Памёр у выніку разьвіцьця хваробы нырак 15 красавіка 2015 году ў Лёндане[3]. Пахаваны на Лёнданскіх могілках Сьвятога Панкрата.[4]

Remove ads

Перакладніцкая дзейнасьць, прасоўваньне беларускай мовы

Быў шырока вядомы як беларусазнаўца і папулярызатар беларусазнаўства на Захадзе, аўтар 20-ці кнігаў, каля 200 артыкулаў, 37 перакладаў літургічных тэкстаў і шматлікіх прамоваў. Вёў актыўную перапіску з многімі славістамі і беларусістамі свайго часу.[5]

Як мінімум два дзесяцігодзьдзі ён быў адзіным чалавекам, хто штодня літургічна маліўся за Беларусь і па-беларуску.[Крыніца?]

На працягу гадоў айцец Аляксандар Надсан працаваў над перакладамі бізантыйскіх літургічных тэкстаў на беларускую мову — праца, якая зазвычай робіцца вялікімі аўтарытэтнымі камісіямі і якая ўяўляецца непад’ёмнаю для аднаго чалавека. Айцец Надсан пераклаў частку велізарнага корпусу тэкстаў літургічнае традыцыі Ўсходняга Хрысьціянства, сам склаў службы некаторым беларускім сьвятым і на вялікія беларускія сьвяты ды іншыя нагоды (Служба аб памнажэньні любові, Службы да сьвятых Эўфрасіньні Полацкай і Кірылы Тураўскага ды іншыя).[Крыніца?]

Малітоўнік «Госпаду памолімся», выдадзены ў Менску ў 2002 годзе, стаўся афіцыйным тэкстам набажэнстваў Беларускае грэка-каталіцкае царквы.[Крыніца?]

Remove ads

Творчасьць[6]

Кнігі

  • 1968 — Сьвяты Кірыла Тураўскі. — Лёндан: Божым шляхам, — 111 с.
  • 1981 — The Francis Skaryna Byelorussian Library and Museum, 1971—1981. — London, — 24 pages.
  • 1990 — Наша вера: Кароткі катэхізм хрысьціянскай навукі для беларусаў-каталікоў. Estella (Nawarra), Царква ў Патрэбе. — 65 с.
  • 2001 — Магдалена Радзівіл і Грэка-Каталіцкая Царква. Лёндан: Божым шляхам, — 44 с.
  • 2001 — Друя і Грэка-Каталіцкая царква на Беларусі, 1924—1938. — Лёндан: Божым шляхам, — 64 с.

Пераклады

  • 1991 — Боская літургія між сьвятымі айца нашага Яна Залатавуснага. Кніга для вернікаў // Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква сьв.апосталаў Пятра і Паўла ў Лёндане: Пераклад на бел. а. Аляксандра Надсана. Лёндан: Божым шляхам, — 44 с.
  • 1992 — Акафіст Найсьвяцейшай Багародзіцы. Пераклад на бел. а. Аляксандра Надсана. Лёндан: Божым шляхам, — 15 с.
  • 1994 — Беларускі царкоўны каляндар на 1994 г. Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква сьв.апосталаў Пятра і Паўла ў Лёндане: Уклад. а. Аляксандар Надсан. Лёндан: Божым шляхам, — 31 с.
  • 1995 — Беларускі царкоўны каляндар (Дэканат Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы). Менск: Унія, — Укладальнік а. Аляксандар Надсан. — 31 с.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads