Аляксей Кабычкін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксе́й Кабычкін(нар. 1891, Слуцак 25 сакавіка 1958, Кан, Францыя) — беларускі палітычны, грамадзкі й вайсковы дзеяч. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Род дзейнасьці ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў Слуцкую мужчынскую клясычную гімназію й юрыдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту. Да беларускага руху далучыўся падчас першае расейскае рэвалюцыі 1905-1907 гг., удзельнічаў у беларускім маладзёвым гуртку ў гімназіі, дзе вучыўся. Да паўстаньня Кабычкін служыў у белай арміі Дзянікіна, зьведаў эвакуацыю арміі з Адэсы, праз Югаславію прабіраўся ў Слуцак. Уваходзіў у склад вайсковага трыбуналу Слуцкага антыбальшавіцкага збройнага чыну 1920 году.

З 1921 году ў Вільні, Баранавічах і Лідзе, зьяўляўся рэдактарам беларускіх газэтаў («Наша думка» і «Беларуская хата». Супрацоўнічаў з удзельнікам Слуцкага збройнага чыну Арсенам Паўлюкевічам адным з лідараў Часовай беларускай рады. 15 лютага 1925 году абраны сакратаром управы Часовай беларускай рады. Пасьля таго як ў жніўні 1926 году перастала выдавацца «Беларускае слова», 7 кастрычніка 1926 года выйшаў першы нумар «Беларуская хаты» пад рэдакцыяй Аляксея Кабычкіна[1][2].

Арыштаваны ў Баранавічах польскай паліцыяй у 1928 годзе па справе Яўстафія Сяляха па падазрэньні ў супрацы з савецкай выведкай, аднак яго вызвалілі з-за адсутнасьці прамых доказаў супрацоўніцтва. Ён змог пераканаць сьледзтва ў тым, што яму не была вядома аб дзейнасьці яго брата Міхаіла й Яўстафія на карысьць АДПУ[3].

Падчас Другое сусьветнай вайны Аляксей Кабычкін працаваў у Лідзкім гарадзкім судзе. З канца лета 1944 году ў заходняй частцы Нямеччыны. У лета 1945 г. трапіў у лягер для рэпатрыянтаў у месьце Куфштайн (па-нямецку: Kufstein ) у Аўстрыі, цудам выратаваўся ад дэпартацыі. Апошнія гады дажываў у Францыі, у 1956 годзе пераехаў у места Кан, дзе й памёр у шпіталі ад раку ў гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі — 25 сакавіка 1958 г.

Remove ads

Крыніцы

Кнігапіс

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads