Амвросіеўка
Места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амвро́сіеўка (па-ўкраінску: Амвро́сіївка), раней Данецка-Амвросіеўка — места раённага значэньня, цэнтар Амвросіеўскага раёну Данецкай вобласьці. Насельніцтва — 18 832 чалавекі (2013). Чыгуначная станцыя на магістралі Масква — Растоў-на-Доне.
Remove ads
Мінуўшчына
Места заснаванае ў 1869 на мяжы колішніх земляў запароскіх і данскіх казакаў. Выконвала функцыю работніцкага пасёлку на будаўніцтве Курска-Харкаўска-Азоўскай чыгункі. 1896 — пачатак будаўніцтва першага цэмэнтнага заводу, 1898 — яшчэ аднаго. Да 1917 року працавала тры цэмэнтныя заводы.
Эканоміка
Вялікі цэнтар цэмэнтнае прамысловасьці ва Ўкраіне. Амвросіеўскі цэмэнтны камбінат, завод жалезабэтонных канструкцыяў, прадпрыемствы харчовай і швейнай прамысловасьці.
У межах Амвросіеўкі вялікія паклады і здабыча мэргелю — асноўнае сыравіны цэмэнтных заводаў і іншых прадпрыемстваў прамысловасьці будматэрыялаў. У раёне вырошчваюць збожжавыя культуры, шампанскія гатункі вінаграду; разводзяць буйны рагаты скот, сьвіняў.
Remove ads
Асьвета
4 агульнаадукацыйныя школы, васьмігадовая школа, школа працоўнай моладзі, індустрыяльны тэхнікум.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Анатоль Лымараў — мастак
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads