Андрэй Рылач
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэ́й Сярге́евіч Ры́лач (нар. 5 чэрвеня 2002 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца берасьцейскага «Дынама».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачынаў займацца футболам у школе «Менску», пазьней доўгі час займаўся ў менскім «Дынама», на юнацкім узроўні выступаў таксама за футбольную школу Мурашка, барысаўскі БАТЭ і салігорскі «Шахцёр». У верасьні 2019 году стаў гульцом койданаўскага «Арсэналу», дзе замацаваўся ў складзе, дапамог камандзе выйсьці ў першую лігу. Сэзон 2020 году пачынаў у койданаўскім клюбе, аднак у траўні пакінуў каманду[3].
У ліпені 2020 году далучыўся да «Энэргетыка-БДУ», дзе спачатку выступаў за дубль, а 25 кастрычніка 2020 году дэбютаваў у найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з салігорскім «Шахцёрам» (1:2). У сэзоне 2021 году замацаваўся ў асноўнай камандзе. У студзені 2022 году працягнуў кантракт з «Энэргетыкам-БДУ»[4]. У сэзоне 2022 году дапамог дружыне здабыць срэбныя мэдалі чэмпіянату Беларусі.
У сьнежні 2022 году падпісаў трохгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[5]. Дэбютаваў за новы клюб 18 сакавіка 2023 году ў матчы супраць «Іслачы». У наступным матчы 2 красавіка 2023 году супраць мазырскай «Славіі» вызначыўся галявой перадачаў. У ліпені 2023 году разам з клюбам выправіўся на кваліфікацыйныя матчы Лігі канфэрэнцыяў[6]. Першы матч у рамках эўракубкавага турніру згуляў 13 ліпеня 2023 году супраць басьнійскага «Жалезьнічару». У сакавіку 2024 году быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[7]. Па заканчэньні арэнды стала вядома, што гулец пакіне сталічнае «Дынама», каб прыяднацца да берасьцейскіх аднаклюбнікаў[8][9].
Міжнародная
12 кастрычніка 2021 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Эўропы 2023 году супраць моладзевай зборнай Ліхтэнштайну (6:0).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads