Апанас Палітыка
беларускі літаратар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Апанас Паўлавіч Палітыка (нар. 5 лютага 1935, в. Бродак, Крычаўскі раён — 20 лістапада 2024, Крычаў) — беларускі пісьменьнік.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1951 годзе скончыў у Кіеве рамесную навучэльню. Працаваў на машынабудаўнічым заводзе «Бальшавік» (1951-1954). У 1954 годзе паехаў на асваеньне цалінных зямель у Акмалінскую вобласьць (Казахстан). Рабіў прыцэпшчыкам на фэрме Балкашынскага племсаўгасу, трактарыстам зернесаўгасу «Калінінскі» (1954-1955). Служыў у Савецкай Арміі (1955-1957). Быў электрасьлесарам шахты «2-Паўднёвая» (горад Шахты, Растоўская вобласьць). З 1959 г. жыў у Крычаве, працаваў сьлесарам на птушкакамбінаце, цесьляром у саўгасе «Вялікі Кастрычнік». У 1960 г. скончыў сярэднюю школу рабочай моладзі, у 1967 г. філялягічны факультэт Магілёўскага пэдагагічнага інстытуту. Працаваў выхавацелем школы-інтэрната ў Крычаве (1967-1969), загадчыкам сельгасаддзелу крычаўскай раённай газэты «Ленінскі кліч». З 1975 году карэспандэнт-арганізатар, загадчык аддзелу інфармацыі і радыёвяшчаньня газэты «Ленінскі кліч». Сябра СП СССР з 1981 году.
Першы верш апублікаваў у 1960 годзе ў газэце «Магілёўская праўда». Свае вершы, а таксама сатырычныя і гумарыстычныя творы зьмяшчаў на старонках часопісаў “Вожык”, “Маладосць”, “Нёман”, “Родная прырода”, “Літаратура і мастацтва”. Аўтар кніг «Маўчаньне навыперадкі» (гумар і сатыра, 1980), «Свой хлопец» (сатырычныя аповесьці і апавяданьні, 1985), «Праверка» (сатырычныя апавяданьні, 1990). У 1993 годзе ў часопісе «Тэатральная Беларусь» была зьмешчана яго п’еса «Начны госьць, або Двое ў адной лодцы». Да 85-гадовага юбілею выйшаў збор яго твораў у двух тамах[3].
Памёр 20 лістапада 2024 годзе ў Крычаве.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads