Артур Комптан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Артур Комптан
Remove ads

Артур Голі Комптан (па-ангельску: Arthur Holly Compton; 10 верасьня 1892, Вустар, Агаё ЗША — 15 сакавіка 1962, Бэрклі, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі ў 1927 г. за адкрыцьцё эфэкту расьсейваньня гама-выпраменьваньня на электронах.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцё і кар’ера

Артур Комптан нарадзіўся ў 1892 годзе ў сям’і Эліяса Комптана — дэкана факультэта Унівэрсытэта Вустара і Атэліі Кэтрын Augspurger. Брат Артура Карл таксама стаў фізыкам і потым быў рэктарам Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту. У 1916 годзе працаваў ва ўнівэрсытэце Мінесоты. Сам Артур Комптан ў Прынстанскім ўнівэрсытэце абараніў дысэртацыі магістра, а ў 1918 годзе доктара філязофіі. Атрымаў стыпенцыю ад United States National Research Council і ў 1919—1920 гадох праходзіў практыку ў Кембрыдзкім ўнівэрсытэце (Кавендышская лябараторыя). У 1923 годзе пачаў выкладаць фізыку ва ўнівэрсытэце Чыкага. У 1934 годзе быў прэзыдэнтам Амэрыканскага Фізычнага Таварыства. У 1940 годзе атрымаў мэдаль Франкліна па фізыцы. Пасьля вайны стаў ганаровым старшынём Унівэрсытэта Джорджа Вашынгтона ў Сэнт-Люісе. Сувязі ў навуковых колах дазволілі Комптану запрасіць на працу ва ўнівэрсытэт шмат выбітных выкладчыкаў. 10 красавіка 1953 падаў у адстаўку. У 1955 годзе падпісаў сумесную Майнаускую заяву ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі супраць прымяненьня вайсковай сілы ў палітыцы[7]. Да 1961 году працягваў выкладаць ва Унівэрсытэце Джорджа Вашынгтона. У 1976 годзе ва ўнівэрсытэце Чыкага распачаліся лекцыі імя Комптана, якія праводзяцца двойчы на год і чытаюцца маладымі фізыкамі пра самыя сучасныя напрамкі разьвіцьця фізыкі[8].

Thumb
Артур Комптан на вокладцы часопіса Time
Remove ads

Унёсак у навуку

Прапанаваў новы мэтад, як выявіць абарачэньне Зямлі. Пры дасьледаваньні расьсейваньня гама-выпраменьваньня на вольных (слаба зьвязаных з атамам) электронах адкрыў эфэкт, які атрымаў назву эфэкт Комптана. Само расьсейваньне гама-квантаў на электронах з далейшым зьмяненьнем энэргіі паказвае наяўнасьць у іх уласьцівасьцяў часьціц і даказвае квантавую прыроду сьвятла. За гэтае адкрыцьцё ў 1927 годзе Комптану прысуджаная Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі (разам з Чарлзам Ўілсанам). У 1931 годзе выказаў гіпотэзу пра свабоду чалавека грунтуючыся на высновах квантавай фізыкі. Зьвязваў элемэнтарныя квантавыя зьявы з умяшальніцтвам Бога[9]. Прапанаваў мэтад рэгістрацыі гама-квантаў праз электроны аддачы (падобны мэтад незалежна ад яго распрацавалі нямецкія фізыкі Вальтэр Ботэ ды Ганс Гайгер). У 1941 годзе далучыўся да стварэньня ядзернай зброі. Ён узначаліў групу, якая дасьледавала ўласьцівасьці ды мэтады вырабу ўрану. У 1942 годзе Комптан прызначыў Робэрта Апэнгаймэра галоўным тэарэтыкам групы. У 1942 годзе Комптан удзельнічаў у пабудове першага ядзернага рэактара ў Чыкага. Была пастаўленая задача стварыць ядзерны зарад да студзеня 1945 году. Навукоўцы спазьніліся ўсяго на паўгоду.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads