Астрынка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Астрынка
Remove ads

Астры́нка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Котры (басэйн Нёмана). Цячэ ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 87 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

На рацэ стаіць мястэчка Астрына.

Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Лейкаў, упадае ў Котру на паўднёвы ўсход ад возера Корава. На працягу 4 км каналізаваная (ад вытоку да вёскі Кульбачына). Каля вёскі Кульбачына сажалка[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads