Астрына

мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Астрына
Remove ads

Астрына́[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Астрынцы. Цэнтар пассавету Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1707 чалавек[1]. Знаходзіцца за 22 км ад Шчучына, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка (лінія Масты — Ліда); на скрыжаваньні аўтамабільных шляхоў Горадня — Ліда і Масты — Шчучын — Радунь — Вільня.

Астрына — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Сьвятога Спаса, помнік архітэктуры XV—XVI стагодзьдзяў, зруйнаваны расейскімі ўладамі.

Remove ads

Назва

Тапонім Астрына ўтварыўся ад назвы ракі Астрынкі (раней — Астрошы). Археоляг В. Сядоў атаясамліваў Астрыну з Астрэяй зь Сьпісу рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх[3].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Археолягі М. Ткачоў і С. Піваварчык праводзілі раскопкі на гарадзішчы, якое знаходзіцца за два кілямэтры ад Астрыны. Яны высьветлілі, што славяне жылі тут яшчэ ў Х стагодзьдзі, каля гарадзішча захаваліся курганныя могілкі таго часу. Першы пісьмовы ўпамін пра Астрыну зьмяшчаецца ў Літоўскай мэтрыцы (пад 1450 годам) і ў кнізе наданьняў вялікага князя Казімера за 1441—1482 гады[4]. У XV — пачатку XVI ст. паселішча было цэнтрам воласьці Троцкага павету (гаспадарскі двор «Острынь сть волостью»). У 1487 годзе Астрына атрымала статус мястэчка. За Казімерам паселішча кіравалася ўраднікамі, названымі пазьней, у актах Аляксандра (1492—1506) і Жыгімонта Старога (1506—1548), намесьнікамі.

У пачатку ХVI стагодзьдзя ў Астрыне знаходзілася сядзіба татарскіх князёў Астрынскіх, якія паходзілі з роду Гірэевічаў, ад Гірэева ўнука Даўлета. У ХVI—ХVIII стагодзьдзях мястэчка было цэнтрам нягродавага староства ў Лідзкім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1508 годзе намесьнікам (старостам) астрынскім стаў Федка Храптовіч, падскарбі вялікі. У 1520 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў мястэчка ў заставу (арэнду) магнату А. Хадкевічу. У ХVI стагодзьдзі старостамі астрынскімі былі князь Глеб Пронскі, Федка Храптовіч і Сямён Скіндэр, родам з Шатляндыі. У 1556 годзе тутэйшая царква Сьвятога Спаса атрымала наданьні ад Жыгімонта Аўгуста і Зяновічаў.

Thumb
Мескі герб, 1792 г.

У 1641 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Астрыне прывілей на няпоўнае Магдэбурскае права, паводле якога ў мястэчку штотыдзень адбываліся таргі. У 1666 годзе тут збудавалі касьцёл, фундаваны магнатамі Пацамі — Крыштапам і ягонай жонкай Кляры дэ Мальгі Ляскарыс. На 1738 год у мястэчку было 57 дымоў. У 1771 годзе намесьнікам (старостам) у Астрыне быў дуэлянт і авантурыст Андрэй Зянковіч, што займаў пасаду інстыгатара вялікага. 16 чэрвеня 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку прывілей, які пацьвярджаў мескі герб: «у блакітным полі срэбная вежа з чырвоным дахам, на даху збройная рука з палашом»[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Астрына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Шчучынскага павету Віленскай губэрні. На 1829 год тут было 159 будынкі (66 хрысьціянскіх і 93 юдэйскія).

На 1859 год у Астрыне было 170 будынкаў, дзеялі драўляная царква і капліца, праводзіліся штотыднёвыя таргі; на 1866 год — 179 будынкаў; на 1885 год — 295 двароў, валасная ўправа, царква, капліца, 2 юдэйскія малітоўныя дамы, школа, 10 крамаў, бровар, гарбарня, вадзяны млын, 8 піцейных дамоў, таржкі ў нядзелю. У 1909 годзе працавалі расейскія народная вучэльня і аднаклясная царкоўна-прыходзкая школа (з 1898 году), крама.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Астрыну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Астрына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Астрына апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе ў 1926 годзе стала цэнтрам гміны Шчучынскага павету. На 1921 год у мястэчку было 275 двароў. У 1931 годзе Астрына атрымала статус места. У гэты час тут былі гмінная ўправа, царква, 2 сынагогі, пошта; у панядзелкі праводзіліся таргі, кожны месяц — кірмашы.

У 1939 годзе Астрына ўвайшла ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году афіцыйны статус паселішча панізілі да пасёлку гарадзкога тыпу, у Васілішкаўскім раёне (з 20 студзеня 1960 году ў Шчучынскім раёне). У гэты час тут было 224 двары. У Другую сусьветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 12 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. На 1 студзеня 2001 году — 1005 двароў.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1829 год — 591 чал., у тым ліку 257 хрысьціянаў і 334 юдэі[7]; 1859 год — 970 чал.; 1863 год — 970 чал.; 1866 год — 1196 чал., зь іх 481 праваслаўныя, 669 юдэяў, 12 каталікоў і 34 магамэтаніны; 1869 год — 1206 чал.[8]; 1882 год — 1984 чал. (973 муж. і 1011 жан.)[9]; 1885 год — 1210 чал.; 1897 год — 2410 чал., у тым ліку 1440 юдэяў
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 1776 чал.; 1909 год — 1145 чал.; 1919 год — 1481 чал.; 1921 год — 1574 чал.; 1940 год — 2744 чал.; 1990 год — 2,5 тыс. чал.; 1995 год — 2,8 тыс. чал.[10]
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2001 году — 2407 чал.[11]; 2006 год — 2,2 тыс. чал.; 2008 год — 2,2 тыс. чал.; 2009 год — 2064 чал.[12] (перапіс); 2016 год — 1778 чал.[13]; 2017 год — 1731 чал.[14]; 2018 год — 1707 чал.[1]

Інфраструктура

У Астрыне працуюць сярэдняя школа і філія Шчучынскай музычнай школы, 2 дашкольныя ўстановы, лякарня, 2 бібліятэкі, дом культуры.

Забудова

Вуліцы і пляцы

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Віленская, Дэмбраўская і Лазенная вуліцы[15]. Таксама існавалі Васілішкаўская і Навадворская вуліцы[16].

Эканоміка

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной і харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Праз Астрыну праходзіць турыстычна-экскурсійны маршрут «Літаратурныя шпацыры над Нёманам»[17]. У мястэчку стаіць помнік Алаізе Пашкевіч (Цётцы).

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл (1666)

У Астрыне амаль да канца ХІХ стагодзьдзя стаяла старажытная мураваная царква — Сьвятога Спаса, збудаваная, магчыма, у канцы ХV стагодзьдзя, і драўляная каталіцкая капліца, якая замяніла ў ХІХ стагодзьдзі спалены расейскімі войскамі стары касьцёл[3].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads