Астэрыкс на алімпіядзе

францускае кіно 2008 году From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Астэрыкс на алімпіядзе»[14] (па-француску: Astérix aux Jeux olympiques) — француская камэдыя рэжысэра Фрэдэрык Фарэст'е і Томас Лянгман. Стужку выпусьцілі ў прагляд у 2008 годзе.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...
Remove ads

Зьмест

Гал Палюбвікс закаханы ў грэцкую царэўну Ірыну. Але яе бацька хоча выдаць яе за Брута, сына Юлія Цэзара, для паляпшэння адносін зь ім. Каб адцягнуць вясельле, Ірына аб’яўляе, што выйдзе за пераможцу будучых Алімпійскіх гульняў. Даведаўшыся пра гэта, Астэрыкс і Абэлікс вырашаюць дапамагчы сябру заваяваць сэрца царэўны і выйграць Гульні. Астэрыкс, Абэлікс, Панарамікс і Ідэфікс адпраўляюцца ў Алімпію. Тым часам Брут спрабуе рознымі спосабамі пазбавіцца бацькі і заняць яго трон.

На спаборніцтвах па кіданьні дзіды Брут выкарыстоўвае так званы «допінг», і ў яго вырастаюць вялізныя грудкаватыя цягліцы, але падчас кідка ён літаральна зьдзімаецца, і пралятае ўвесь стадыён, а ў канцы ледзь ня зьбівае Цэзара, але той змог ухіліцца. Затым адбываюцца спаборніцтвы па кіданьні дыску. Астэрыкс і Абэлікс перамагаюць усіх і рыхтуюцца прымаць віншаваньні, але тут Карнэдурус паведамляе Бруту, што яны карысталіся чароўным зельлем. Брут заяўляе пра гэта, і камісыя праводзіць жукатэст. У выніку галаў дыскваліфікуюць. А пераможцамі спаборніцтваў становяцца грэкі. Рымляне атрымліваюць перамогу ў спаборніцтвах па барацьбе дзякуючы сакрэтнай зброі Брута — Гумунгусу. На наступны дзень падчас гонкі ўзмоцнены зельлем Брут адольвае аднаго за адным удзельнікаў спаборніцтва. На катках застаюцца толькі ён, Палюбвікс і Шумікс. Ашуканец частуе сваіх коней зельлем і перамагае, але Астэрыкс кажа пра выкрут друіда — у зельле быў дададзены фарбавальнік, які робіць сінім язык, а ў коней Брута як раз сінія языкі. Ірына загадвае таму паказаць язык, і ён аказваецца цалкам сінім. Брута выкрываюць і перамогу прысуджаюць Галіі.

Адразу ж пасьля заканчэньня Гульняў Брут з падкупленымі стражнікамі загадвае арыштаваць Цэзара, але ніхто зь іх не вырашаецца гэта зрабіць. Брут і яго саўдзельнікі становяцца рабамі. У Алімпіі сьвяткуюць вясельле Палюбвікса і Ірыны, запрашаючы гасьцей з усёй Рымскай імпэрыі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads