Афіцэр (шахматы)

шахматная фігура From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Афіцэ́р[1], вышнік[2], слон (Unicode: , ) — лёгкая шахматная фігура. Кожны з супернікаў пачынае гульню з двума афіцэрамі. Напачатку партыі афіцэры займаюць палі c1, f1 (белыя) і c8, f8 (чорныя афіцэры).

Thumb Thumb
Thumb
Thumb
Чорны афіцэр можа зьдзейсьніць ход на любую клетку, пазначаную крыжыкам. Белы слон можа зрабіць ход на клетку, пазначаную кропкай, ці ўзяць чорнага латніка.
Remove ads

Хады афіцэра

Афіцэр можа хадзіць на любую колькасьць палёў па дыяганалі пры ўмове, што на ягоным шляху няма іншых фігураў.

Кожны афіцэр можа рухацца альбо толькі па белых, альбо толькі па чорных палёх, таму аднаго з афіцэраў называюць белапольным, іншага — чарнапольным. Ці, мяркуючы па пачатковай расстаноўцы, афіцэры могуць быць названыя адпаведна каралеўскім і візыравым.

Афіцэр у шахматнай партыі

Хуткія факты Шахматныя фігуры ...

Паколькі афіцэру падуладная толькі палова палёў дошкі, ён слабейшы за ладзьдзю, якая можа хадзіць па ўсіх палях. Акрамя таго, на пустой дошцы пад ударам ладзьдзі заўжды знаходзіцца чатырнаццаць клетак, у той час як пад ударам афіцэра — ад сямі да трынаццаці. Да таго ж адным афіцэрам і каралём мат паставіць немагчыма.

Афіцэр прыблізна эквівалентны вершніку альбо тром латнікам. Перавага вершніка ў тым, што ён мога скакаць празь іншыя фігуры. Аднак афіцэр станае параўнальна мацнейшым у эндшпілі, калі атрымлівае больш вольнай прасторы для манэўраў.

Remove ads

Этымалёгія

Адпаведная фігура па-арабску завецца аль-філь, з-за чаго ў Францыі пераўтварылася ў шута (па-француску: fou), у Ангельшчыне, з-за падабенства зь біскупскай мітрай — у біскупа (па-ангельску: bishop), а ў Нямеччыне перайменаваная ў бегуна (па-нямецку: Läufer)[3].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads