Аўцюкі (фэстываль)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фэстыва́ль наро́днага гу́мару «Аўцюкі́»фэстываль, які ладзіцца з 1995 року ў вёсках Вялікія і Малыя Аўцюкі Каленкавіцкага раёну (Гомельская вобласьць). З ініцыятывай правядзеньня выступіў старшыня Беларускага дзіцячага фонду пісьменьнік Уладзімер Ліпскі.

Хуткія факты Гады, Краіна ...

У фэсьце прымаюць удзел творчыя калектывы з усіх рэгіёнаў Беларусі, таму ён мае назву «ўсебеларускі», у адрозьненьне ад мясцовых фэстываляў гумару, якія праводзяцца ў вёсках Спорава Бярозаўскага раёну, Баянічы Любанскага раёну, Дубіна Валожынскага раёну, месьце Капыль Менскай вобласьці[1].

У 2008 року на фэстывалі адбылося адкрыцьцё помніку Каласку і Калінцы, як называюць тутэйшых жыхароў. У 2012 року плянуецца адкрыцьцё музэю-сядзібы гумару[2] «Сядзіба Каласка і Калінкі».

Remove ads

Рокі правядзеньня

  • 1995 — 1-ы
  • 1997 — 2-і
  • 2008 — 6-ы
  • 2012 — 7-ы

Глядзіце таксама

  • Спораўскія жарты

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads