Барыс Стральцоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Стральцоў (1926; в. Хутар Быхаўскага раёну, цяпер Беларусь — 2009, Менск) — беларускі пісьменьнік і публіцыст. Адзін з заснавальнікаў навуковай школы беларускай журналістыкі і «кароль» беларускага нарысу. Кандыдат гістарычных навук (1968), доктар філялягічных навук (1978), прафэсар (1979). Заслужаны дзяяч культуры Рэспублікі Беларусь[1].
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1951 г. паступіў на завочнае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (БДУ), які скончыў у 1956 годзе. Працаваў у беларускамоўных газэтах «Чырвоная зьмена», «Літаратура і Мастацтва» і «Зьвязда» (1953—1969). З 1969 г. загаднік катэдры тэорыі і практыкі савецкай журналістыкі БДУ і намесьнік рэдактара часопіса «Весьнік БДУ» (1969—1998). З 1999 г. прафэсар катэдры сацыялёгіі журналістыкі БДУ. Дасьледаваў жанры публіцыстыкі. Аўтар манаграфіяў «Публіцыстычнасьць інфармацыйных жанраў» (1973), «Аналітычныя жанры» (1974), «Публіцыстыка: жанры, майстэрства» (1977; прэмія прэзыдэнта РБ 2001 г.)[2], «Дзясятая пяцігодка ў беларускім нарысе» (1980), «Асновы літаратурна-мастацкай творчасьці» (часткі 1—2, 1999) і «Асноўныя творчыя мэтады ў журналістыцы» (2000). Мастацкія творы прысьвячаў жыцьцю на вёсцы і клопатам моладзі: зборнікі апавяданьняў «Насьледнік» (1963) і «Сыходзяцца бальшакі і прасёлкі» (1969), аповесьці «Вячэрняя плянэта» (1975) і «Мэтраном памяці» (1977), раман «Між крутых берагоў» (1980), зборнікі абразкоў і апавяданьняў «Чарадзейны туман» (2000)[3] і «Капусьнік, або лад жыцьця» (2007)[4]. Таксама быў аўтарам 4 сцэнароў дакумэнтальных фільмаў і склаў 5 мастацка-публіцыстычных альбомаў[5].
Remove ads
Ушанаваньне
У 20-ы Дзень беларускага пісьменства, што ладзіўся ў нядзелю 1 верасьня 2013 г., на будынку раённага цэнтру культуры ў Быхаве адкрылі памятную дошку ў яго гонар[6].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads