Барысаў-Арэна
футбольны стадыён у Барысаве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барысаў-Арэна — футбольны стадыён у Барысаве, які зьяўляецца хатнім стадыёнам для футбольнага клюбу БАТЭ. Разьліковая ёмістасьць стадыёна — 13 400 гледачоў[1]. Стадыён быў уведзены ў эксплюатацыю ўвесну 2014 году. Афіцыйнае адкрыцьцё прайшло 3 траўня 2014 году фінальным матчам розыгрышу Кубка Беларусі паміж клюбамі «Шахцёр» і «Нёман»[2], перамогу ў якім атрымалі футбалісты з Салігорску з рахункам 0:1, адзіны мяч у гульні забіў украінскі паўабаронца Арцём Старгародзкі[3][4].
Remove ads
Будаўніцтва
Афіцыйна будаўніцтва новага барысаўскага стадыёна пачалося 12 лістапада 2010 году. Вучастак пад будаўніцтва быў абраны ў лясным масіве побач з трасай на Менск і на адлегласьці ў 60 кілямэтраў ад менскага аэрапорту.
Паводле стану на 3 кастрычніка 2012 году да стадыёна ўжо былі падведзены інжынэрныя камунікацыі — электразабесьпячэньне, водаправод, каналізацыя, пабудаваны будынак разьмеркавальнага пункта, у якім вёўся мантаж і наладка неабходнага абсталяваньня. Было ўсталявана 90 адсоткаў калёнаў і з дапамогай двух вежавых кранаў змантыравана каля 40 адсоткаў жалезабэтонных канструкцыяў. Усяго ж было сабрана мэталаканструкцыяў агульнай вагой каля 450 тонаў. Узьведзена амаль 45 адсоткаў трыбунаў, абсталявана 7 аўтастаянак, практычна цалкам уладкаваныя пад’язныя шляхі, на якіх засталося абкласьці толькі верхні пляст асфальтавага пакрыцьця. У першай дэкадзе кастрычніка плянавалася ўсталяваць першую фэрму даху і пачаць закладку сьценавых перагародак. На гэты час адкрыцьцё было заплянавана на сярэдзіну 2013 году.
У сярэдзіне сакавіка 2013 году для стадыёну гомельскае прадпрыемства «Сьвятлатэхніка» вырабіла больш за 12 тысячаў антывандальных сядзеньняў, якія немагчыма падпаліць і выламаць. У пачатку красавіку 2013 году было завершана ўсталяваньне фэрмаў, і іхная абвязка па крузе. Пасьля гэтага будаўнікі пачалі накрываць дах над паўночнай трыбунай.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads