Белая (прыток Супрасьлі)
рака на Беласточчыне (Польшча), левая прытока Супрасьлі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белая — рака на Беласточчыне, левая прытока Супрасьлі. Напрамак плыні — паўночна-заходні. Сярэдні спад русла ракі складае 2.1%.
Remove ads
Геаграфія
Рака бярэ пачатак край Пратасаў на вышыні каля 168 мэтраў над узроўнем мора, упадае ў Супрасьлю на вышыні 115 м над узроўнем мора каля Фастаў. У яе басэйне разьмешчана Беластоцкая аглямэрацыя, а сама рака працякае міма Беластока і прымае большую частку дажджавой вады з горада і ачышчаных прамысловых і бытавых сьцёкавых вод.
Забруджваньне
Рака мае раўнамерна разьвітую гідраграфічную сетку. Згодна з дасьледаваньнем Белай, праведзеным Ваяводзкай інспэкцыяй аховы навакольнага асяродзьдзя ў 2003 годзе, уся рака адносіцца да III кляса з пункту гледжаньня фізычнага і хімічнага забруджваньня і мае неклясыфікаванае бактэрыялягічнае забруджваньне.

Гістарычнае значаньне
З 1528 году, калі маёнткі дайлідзкія былі прададзеныя, на кароткім участку рака была мяжою паміж беластоцкімі і заблудаўскімі маёнткамі, тым самым разьдзяляючы Падляскае і Троцкае ваяводзтвы. З 1569 году гэта была мяжа Вялікага Княства Літоўскага і Кароны[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads