Беліца (Жлобінскі раён)
вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бе́ліца[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, на аднайменнай рацэ. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавету. Насельніцтва 374 чал. (2004). Знаходзіцца за 6 км на поўнач ад места Жлобін, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Новікі (лінія Бабруйск — Жлобін), за 99 км ад Гомелю.
Аўтадарога Бабруйск — Гомель. Пляніроўка складаецца з прастакутнай мэрыдыянальнай вуліцы, да якой на поўдні далучаецца кароткая прастакутная вуліца. На поўначы паралельна да галоўнай, праходзяць чатыры кароткіх вуліцы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.
Remove ads
Гісторыя
У 1661 годзе згадваецца як частка даўно выдзеленага з Рагачоўскага староства маёнтку Лукі ў Рэчыцкім павеце ВКЛ.[2] Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як слабада ў Лукаўскай вобласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1850 годзе ўласнасьць казны. У 1885 годзе знаходзіліся слабада і фальварак. Паводле перапісу 1897 году вёска Слабада-Беліца (яна ж Лукаўская Слабада) працаваў вятрак. Значную долю ў эканоміцы гаспадара аднайменнага маёнтка І. М. Падвальнага займала нарыхтоўка і продаж лесу. У 1909 годзе 955 дзесяцін зямлі.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Беліца». У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 32 двары, забілі 8 жыхароў. 49 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 году ў складзе дапаможнай гаспадаркі «Сельгасхімія» (цэнтар — вёска Лукі). Працуюць аддзяленьне сувязі, пачатковая школа, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, клюб.
Remove ads
Насельніцтва

- XIX стагодзьдзе: 1850 — 32 двары, 237 жыхароў; 1897 — 98 двароў, 664 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 106 двароў; 1940 — 148 двароў, 720 жыхароў; 1959 — 627 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 160 гаспадарак, 374 жыхары[3]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads