Берасьцейская абласная філярмонія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Берасьцейская абласная філярмонія — філярмонія, створаная ў 1986 годзе ў горадзе Берасьце на аснове гастрольна-канцэртнага аддзяленьня Беларускае дзяржаўнае філярмоніі.

Хуткія факты Скарот, Папярэднік ...

У складзе філярмоніі існуе:

  • камэрны аркестар, які створаны ў 1991 г. (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыгент Аляксандар Мартыненка)
  • камэрна-інструмэнтальны ансамбль «Эвэргрын»
  • вакальны ансамбль «Крэсіва»
  • канцэртна-лекцыйная група.

Да 1995 году існаваў дзіцячы музычны тэатар «Трам» (мастацкі кіраўнік Уладзімер Яшчук).

Сярод салістаў былі заслужаны артыст Расеі Барыс Пяцюк, заслужаны артыст Украіны Фёдар Богдан, баяніст, ляўрэат міжнародных конкурсаў А. Пылік і іншыя.

Філярмонія праводзіць штогадовыя рэгіянальныя фэстывалі:

  • «Музычнае Палесьсе» (з 1995 г.)
  • «Майстры мастацтваў — працаўнікам сяла» (з 2000 г.)
  • цыкл канцэртаў для дзяцей «Музыканты — дзецям» (з 2000 г.).

Філярмоніі перадалі будынак былога гарнізоннага Дома ахвіцэраў на вул. Арджанікідзэ, дзе будзе зроблена камэрная канцэртная заля.

Remove ads

Дырэктар

Дырэктарам філярмоніі быў А. А. Мартыненка, Зоя Іванаўна Шусьцікава. Дзейны дырэктар філярмоніі Андрэй Сяргеевіч Гарбацэвіч[1]

Глядзіце такасама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads