Берштаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бе́рштаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Бершты.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Створаны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Парэцкага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. З 25 лістапада 1940 году ў складзе Скідальскага раёну, з 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці, з 25 сьнежня 1962 году ў складзе Гарадзенскага раёну.

У 1964 годзе перададзены Шчучынскаму раёну. 20 верасьня 2002 году скасаваны, тэрыторыя далучана да Навадворскага сельсавету[1].

На момант скасаваньня ў склад сельсавету ўваходзілі 5 населеных пунктаў: Арлова Гара, Бераставіца, Бершты, Падбершты, Пілаўня.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads