Бойніцкі заапарк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бойніцкі заапарк
Remove ads

Бо́йніцкі заапа́рк (па-славацку: Bojnická zoologická záhrada) — найстарэйшы і найбольш наведваны заапарк у Славаччыне, які знаходзіцца ў Бойніцах (Трэнчынскі край). Адчынены для наведваньня 1 красавіка 1955, займае плошчу 41 га, экспазыцыйная частка складае 20 га.

Хуткія факты Заснаваны, Разьмешчаны ...

Колькасьць відаў жывёлаў у Бойніцкім заапарку найбольшая сярод усіх пяці славацкіх заапаркаў і ў 2011 року складала 2268 экзэмпляраў 414 разнастайных відаў[1]. Адзіны славацкі заапарк, які мае афрыканскіх сланоў, антылёпаў бонга, горных зебраў Гартмана, барнейскіх арангутанаў і інш. У 2003 року заапарк стаў паўнапраўным сябрам прэстыжнай Сусьветнае асацыяцыі заапаркаў і акварыюмаў (WAZA), а таксама бярэ ўдзел у эўрапейскіх праграмах захаваньня відаў.

Remove ads

Сяброўства ў арганізацыях

  • WAZA (Сусьветная асацыяцыя заапаркаў і акварыюмаў)
  • EAZA (Эўрапейская асацыяцыя заапаркаў і акварыюмаў)
  • UCSZ (Унія чэскіх і славацкіх заапаркаў)
  • SAZZ (Славацкая асацыяцыя заапаркаў)
  • WAPCA (Асацыяцыя па ахове заходнеафрыканскіх прыматаў)
  • EEKMA (Эўрапейская асацыяцыя санітараў і мэнэджараў разьвядзеньня сланоў)
  • ISIS (Міжнародная інфармацыйная сыстэма відаў)

Асноўныя экспазіцыі

  • Дзіцячы заапарк
  • Экспазыцыя соваў і сакаліных
  • Экспазыцыя капытных
  • Экспазыцыя воднага птаства
  • Навуковая сьцежка карпацкай фаўны
  • Павільён прыматаў
  • Павільён сланоў
  • Павільён драпежнікаў
  • Павільён птушак
  • Віварый

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads