Брагмагупта

індыйскі матэматык і астраном From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Брагмагупта (санскрыт: ब्रह्मगुप्त Аўдыё праслухаць ; 597668) — індыйскі матэматык і астраном, які напісаў дзьве істотныя працы па матэматыцы і астраноміі: Brāhmasphuṭasiddhānta (Брагма-спгута-сідганта; бел. Удасканаленая навука Брахмы), тэарэтычны трактат, і Khaṇḍakhādyaka (Хандахад’яка), больш практычны твор. Існуе меркаваньне, што Брагмагупта паходзіў з Бгінмалу(en).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Брагмагупта першым выклаў правілы, паводле якіх магчымыя арытмэтычныя апэрацыя з нулём. Творы Брагмагупты былі вершаванымі, што было ўласьціва індыйскім матэматыкам. У матэматычных працах, акрамя нуля, Брагмагупта разглядаў квадратны і кубічны корань, адсоткі, геамэтрыю, адмоўныя і дадатныя лікі, ірацыянальныя лікі і іншыя вобласьці тагачаснай матэматыкі.

Remove ads

Біяграфія

Брагмагупта нарадзіўся прыблізна ў 598 годзе. Гэты вынікае з кнігі «Брагма-спгута-сыдганта», у якой ён паведамляе, што напісаў гэты тэкст ва ўзросьце 30-ці гадоў у 628 годзе[9][10]. Брагмагупта нарадзіўся ў Бгіламале (сучасны горад Бгінмал у штаце Раджастган Паўночна-Заходняй Індыі), які тады быў сталіцай зямель дынастыі Гурджара. Ягоным бацькам быў Джыснугупта[11]. Верагодна, ён пражыў большую частку жыцьця ў Бгінмале ў час панаваньня і, магчыма, пры заступніцтве, правіцеля Ўяграмукгі[12], таму яго нярэдка называюць Бгіламакар’я, што азначае «настаўнік з Бгілама»[13]. Брагмагупта быў кіраўніком астранамічнай абсэрваторыі ва Ўджайне. Абсэрваторыя, у якой таксама працаваў Варагамігіра, была самай лепшай у старажытнай Індыі[11].

На дасьледаваньні Брагмагупты значна паўплывалі ягоныя рэлігійныя погляды. Зьяўляючыся прыхільнікам традыцыйнага індуізму, ён крытыкаваў касмалягічныя погляды, у тым ліку меркаваньне Арыябгаты, які сьцьвярджаў, што сфэрычная Зямля круціцца[14].

Хоць Брагмагупта быў знаёмы з працамі Арыябгаты, невядома, ці быў ён знаёмы з працамі Бгаскары. Працы Брагмагупты ўтрымліваюць шматлікія крытычныя заўвагі ў адрас сучасных да яго астраномаў, а зьмест «Брагма-спгута-сыдганты» сьведчыць аб расколе сярод тагачасных індыйскіх матэматыкаў. Рознагалосьсі былі абумоўлены ў значнай ступені выбарам астранамічных парамэтраў і тэорыі. Крытыка тэорыяў апанэнтаў Брагмагупты зьмешчана ў першых дванаццаці разьдзелах «Брагма-спгута-сыдганты» і адсутнічае ў трынаццатым і васямнаццатым разьдзелах.

Арабскі навуковец Аль-Біруні ў сваёй кнізе «Кітаб аль-Гінд» (каля 1035 году) прааналізаваў і апісаў ідэі індыйскіх астраномаў. У сваёй працы ён спасылаецца на Брагмагупту, як на самага аўтарытэтнага зь іх[15].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads