Брэгенц
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брэ́генц (па-нямецку: Bregenz) — горад на крайнім захадзе Аўстрыі, сталіца фэдэральнай зямлі Форарльбэрг, разьмешчаны на беразе Бодэнскага возера, ля падножжа Брэгенцэрвальду. Насельніцтва 29 806 жыхароў (на 1 студзеня 2018 году).
Remove ads
Гісторыя
Першае паселішча на тэрыторыі Брэгенцу ўзьнікла каля 1500 г. да н. э. Каля 500 году да н. э. сюды прыходзяць кельты: іх паселішча мае назву Брыгантыён. У 15 г. да н. э. рымляне заснавалі на гэтым месцы горад Брыгантыюм, які меў свой форум, базыліку, крытыя гандлёвыя рады. У 233 і 259/260 гадах горад быў разбураны аляманамі, якія крыху пазьней (з 470 г.) засялілі гэтыя землі. У сярэднявеччы Брэгенц меў права ладзіць штотыднёвы рынак. З 1451 г. належыць княскай сям’i Габсбургаў. У 1647 захоплены швэдамі. У 1815 годзе становіцца часткай Каралеўства Баварыі, але ў 1815 г., згодна Венскім кангрэсе, стаў часткай Аўстрыі.
Remove ads
Культура
Штогод у ліпені й жніўні ў Брэгенцы ладзіцца Музычны фэст (клясыка): для гэтага на возеры пабудавана спэцыяльная пляцоўка.
Славутасьці
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads