Бурацкая мова

мова мангольскай сям’і From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бура́цкая мова — мова буратаў, адна зь дзяржаўных моваў[1] (разам з расейскай) Рэспублікі Буратыя, да 2008 году таксама адна з афіцыйных моваў ліквідаваных Усьць-Ардынскае Бурацкае аўтаномнае акругі і Агінскае Бурацкае аўтаномнае акругі.

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Remove ads

Гісторыя разьвіцьця

Назва

Да 1956 году называлася бурат-мангольскай мовай (рас. бурят-монгольский язык). У выніку перайменаваньня Бурат-Мангольскае АССР у Бурацкую АССР назва ў расейскай мове зьмянілася на назву бурятский язык.

Пісьмовасьць

У 17-18 стагодзьдзях сярод буратаў мела распаўсюджаньне старамангольскае пісьмо (монгол бичиг). Да гэтага пэрыяду (1768 г.) адносіцца адзін зь першых літаратурных помнікаў — «Шляхавыя нататкі» Дамба-Даржа Заягійна. Мова гэтага пэрыяду ўмоўна называецца старабурацкай літаратурна-пісьмовай мовай.

У пачатку 20 ст. пачынаецца пашырэньне ўжываньня лацінскага альфабэту. У 1910 г. Б. Барадзін выдае брашуру «Buriaad zonoi uran eugeiin deeji» (Урыўкі з бурацкае народнае літаратуры). У брашуры быў выкарыстаны лацінскі альфабэт бязь літараў f, k, q, v, w. З 1926 па 1929 гады на хвалі тагачаснае ўсесавецкае лацінізацыі распачалася пасьлядоўная арганізацыя бурацкага лацінскага альфабэту. Аднак праекты 1929 й 1930 гадоў не былі ўсхваленыя. Ва ўжытак трапіў альфабэт, створаны ў 1931 годзе і які атрымаў невялікія дапаўненьні ў 1937 годзе:

A a B b C c Ç ç D d E e F f G g
H h I i J j K k L l M m N n O o
Ө ө P p R r S s Ş ş T t U u V v
X x Y y Z z Ƶ ƶ ь

У 1939 г. бурацкі лацінскі альфабэт быў зьменены на кірылічны альфабэт на расейскай аснове. У дадатак да звычайных 33 расейскіх літараў, бурацкі альфабэт атрымаў 3 адметныя літары — Ү ү, Ө ө, Һ һ.

Сучасны выгляд бурацкага альфабэту:

А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж
З з И и Й й К к Л л М м Н н О о
Ө ө П п Р р С с Т т У у Ү ү Ф ф
Х х Һ һ Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы
Ь ь Э э Ю ю Я я

Літаратурная мова

У якасьці літаратурнага стандарту мовы ў 1936 г. бурацкія лінгвісты абралі хорынскую гаворку ўсходнебурацкага дыялекту, якая была зразумелай для ўсяго бурацкамоўнага насельніцтва.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads