Валеры Бачароў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вале́ры Ю́р’евіч Бачаро́ў (нар. 10 жніўня 2000 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца расейскага клюбу «Ўфа» (у арэндзе з «Уралу») і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачынаў займацца футболам у менскім «Дынама», яшчэ юнаком апынуўся ў складзе барысаўскага БАТЭ. У 2018 годзе пачаў выступаць за дубль клюбу, дзе неўзабаве замацаваўся ў пачатковым складзе. 29 жніўня 2020 году дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (5:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў матчу. У верасьні 2020 года выправіўся ў арэнду ў «Смалявічы»[2], дзе 18 верасьня 2020 году дэбютаваў у найвышэйшай лізе, правёўшы на поле ўсе 90 хвілінаў матчу супраць берасьцейскага «Руху» (0:6). У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сьнежні 2020 году па сканчэньні арэнды пакінуў «Смалявічы»[3]. У пачатку 2021 году знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску», але беспасьпяхова. У лютым 2021 году на правах арэнды далучыўся да «Слуцка»[4]. Стаў адным з асноўных футбалістаў слуцкай каманды. У сьнежні 2021 году па сканчэньні арэнды пакінуў «Слуцак»[5].
У пачатку 2022 году пачаў рыхтавацца да новага сэзону з асноўнай камандай БАТЭ. У сакавіку 2022 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі да канца 2023 году[6]. У сэзоне 2022 году замацаваўся ў пачатковым складзе БАТЭ. У студзені 2024 году прыяднаўся да шыхтаў екацярынбурскага «Ўралу»[7]. У новым клюбе ня даў рады, згуляўшы за восем месяцаў усяго шэсьць матчаў. У выніку 12 верасьня 2024 году на правах арэнды далучыўся да «Ўфы»[8].
Міжнародная
2 верасьня 2021 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць моладзевай зборнай Ісьляндыі (1:2). 3 чэрвеня 2022 году ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Беларусі, калі выйшаў у пачатковым складзе ў матчы Лігі нацыяў УЭФА супраць зборнрай Славаччыны (0:1) і быў заменены ў другім тайме.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads