Войшы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Войшы — шляхецкі род гербу «Пілява».
Прозьвішча
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -войш- паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[1].
Паходжаньне

Выводзілі сябе з Бзова ў Кракаўскім ваяводзтве і былі аднаго паходжаньня з малапольскім родам Бзоўскіх гербу «Астоя»[2].
У 1624 і 1625 гадох Альбрэхт Войша атрымаў маёнткі на Чырвонай Русі за заслугі ў Хоцінскай бітве (1621 год)[3].
Пад 1648 годам Войшы ўпаміналіся ў Кракаўскім ваяводзтве, пад 1697 годам — у Нурскай зямлі[4].
Remove ads
Выхадцы
- Станіслаў Войша († 1677) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, падстолі смаленскі, каралеўскі сакратар, генэральны камісар Самбарскай эканоміі
- Альбэрт Войша — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, канонік плоцкі, сакратар караля і вялікага князя Ўладзіслаў Вазы
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads