Войша

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Войша — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Thumb
польск. Iegomość Pan Stanisław ze Bzowa Woysza..., 1677 г.

Вайса (Waiso[1], Weise) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -войш- (-вайш-) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[3][a] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[6][7] (пазьнейшай -вайс-[8])[b]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Войшка, Вайшыла (Войшэль), Вайсар, Войшнар (Вайснар). Адзначаліся германскія імёны Weiske, Weisel, Weiser, Wießner.

Паводле мовазнаўцы і гісторыка Алеся Жлуткі, імя Войша ўтварылася ад двухасноўнага імя тыпу Воиславь, Воитехь (Voislav, Voitech)[12].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Wejs, Wejsber[13]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Войша: Woyscha (1388 і 1396 гады), Woysscha (1405 год), Woyssa (1436 год), Voysch (1456 і 1492 гады), Woysz (1481 год), Woysch (1482 год), Woyss (1494 год)[14].

У Прусіі бытавалі імёны: Wosil[c] (1347 год)[16], Waysune[d] (1407 год), Woysete / Waysete (1316 і 1382 гады), Waysuthe, Waysbutte / Waysebuth (1365 і 1396 гады), Waysegaw, Waysnotte[e], Gawdeways / Gaudois / Gawdewis[f] (1371 і 1384 гады)[20]. Апроч таго, у Прусіі адзначаліся прозьвішчы Weiskandt[21] і Wieskand (Wiskandt, Wiskant)[22][23].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Видуклях Довкинъту чотыри чоловеки, на имя: Воиша (1440—1492 гады)[24]; чоловековъ, на ймя Войшевичовъ (3 чэрвеня 1530 году)[25]; Ян Воишович (1537 год)[26]; на бояр господаръскихъ судеревскихъ… а Матея Войшевича (22 чэрвеня 1538 году)[27]; Wuszowce (1744 год)[28][g].

Remove ads

Носьбіты

  • Мацей Войшавіч — судэраўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1538 годзе

Войшы гербу Пілява — малапольскі шляхецкі род.

На 1909 год існавала сяліба Войшаўшчына ў Слуцкім павеце Менскай губэрні[42].

Заўвагі

  1. Адзначаліся старажытныя германскія імёны Waiþibauds, Sandiwaidi[4]. Таксама адзначалася імя Siguwais (Sigu-wais), дзе аснова -вайс паходзіць ад гоцкага biwisan 'атрымліваць асалоду'[5]
  2. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы -вайш- зь летувіскай мовы váišės 'пачастунак', váišinti 'частаваць'[9] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведнага слова з такім значэньнем у летувіскіх слоўніках, тым часам слова váišinti з значэньнем 'частаваць' упершыню фіксуецца ў слоўніку Дыянізія Пашкевіча[10], а слова váišės з значэньнем 'пачастунак' — толькі ў слоўніку 1897 году[11])
  3. Адзначалася германскае імя Wuschil (Woschel)[15]
  4. Адзначалася старажытнае германскае імя Wisun[17]
  5. Адзначалася старажытнае германскае імя Wisnod[18]
  6. Адзначалася старажытнае германскае імя Gauduis[19]
  7. Таксама:
    • Вайшут: Рупеико Воишутовичъ (1528 год)[29];
    • Вайшалда (адзначалася германскае імя Wiswald[30], пазьнейшае Weiswald[31]): Вайшалда-Балевічы — літоўскі шляхецкі род[32];
    • Войшвілт: Wysevilte… Wezewilte, nobilis satrapa (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[33], на Воишвилтовои границы, которую ж границу положил Воишвилть (21 верасьня 1499 году)[34];
    • Войшвір: Wojszwir Minejkowicz (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[35];
    • Войзген (адзначаліся старажытныя германскія імёны Visekin[36] і Wesikin[37]): Станиславъ Воизкгеновичъ (1528 год)[38];
    • Вайзгіл: Szczepan Woyzgiłowicz (12 кастрычніка 1561 году)[39];
    • Вэйсман (адзначалася германскае імя Weismann[40]): Jan Wejsmon (1811 год)[41]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads