Вяча
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вя́ча — рака ў Беларусі, у басэйне Дняпра. Цячэ ў Лагойскім і Менскім раёнах. Даўжыня 40 км. Плошча вадазбору 297 км². Выдатак вады ў вусьці 0,8 м³/с. Агульны спад ракі 80 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2‰.
Remove ads
На рацэ
- Гістарычнае мястэчка: Сёмкаў Гарадок
- Вадасховішча: Вяча
- Зоны адпачынку: Вяча, Менскае мора
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца на паўночным захадзе ад вёскі Селішча Лагойскага раёну, цячэ Менскім узвышшам, упадае ў Заслаўскае вадасховішча каля вёскі Сёмкава Менскага раёну.
Даліна трапэцападобная, шырынёй 200—300 м. Схілы спадзістыя і мерна стромкія, вышыня іх каля 2,5 м. Берагі нізкія, спадзістыя. Абалона шырынёй 50—100 м. Рэчышча зьвілістае, ад вусьця на 13 км каналізаванае і часткова абвалаванае. Шырыня ракі ў межань 4—8 м[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads