Галубоўшчына (Польшча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галубо́ўшчына (па-польску: Gołubowszczyzna, па-падляску: Hołubóvščyna[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мілейчыцы.

Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Божай Маці ў Рагачах[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятога Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Мілейчыцах[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
У міжваенны пэрыяд Галубоўшчына прыналежала да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 27 жыхароў (26 праваслаўных і 1 каталік, 23 беларусы і 4 палякі)[5].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads