Ганс-Георг Вік

нямецкі дыплямат From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ганс-Георг Вік (ням. Hans-Georg Wieck, 28 красавіка 1928, Гамбург — 15 траўня 2024) — нямецкі дыплямат, прэзыдэнт Фэдэральнай разьведвальнай службы (БНД) ў 1985—1990 гадох. У 1998—2001 гадох — кіраўнік Кансультацыйнай назіральнай групы АБСЭ ў Менску.

Хуткія факты пастаянны прадстаўнік Нямеччыны ў НАТА[d], амбасадар Нямеччыны ў Індыі[d] ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Гамбургу, у 1953 годзе скончыў Гамбурскі ўнівэрсытэт, дзе вывучаў права і філязофію, атрымаўшы ступень PhD за працу «Паходжаньне Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу і аднаўленьне Цэнтрысцкай партыі, 1945—1947 гады».

У 1954—1993 гадох працаваў у міністэрстве замежных справаў ФРН, а ў 1966—1974 гадох — у фэдэральным міністэрстве абароны (у 1970—1974 гадох — дырэктар па палітычным плянаваньні). У 1974—1977 гадох быў амбасадарам ФРН у Іране, у 1977—1980 гадох — амбасадар ФРН у СССР, у 1980—1985 гадох быў сталым прадстаўніком ФРН у Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы (НАТО) у Брусэлі.

У 1985—1990 гадох быў прэзыдэнтам БНД.

У 1990 годзе вярнуўся на дыпляматычную службу і ў 1990—1993 гадох быў амбасадарам ФРН у Індыі. Па тым, як пакінуў дзяржаўную службу, вёў грамадзкую працу: у 1993—1995 гадох быў дарадцам прэзыдэнта Грузіі Эдуарда Шэварднадзэ, у 1998—2001 гадох — кіраўніком Кансультацыйнай назіральнай групы АБСЭ ў Менску, з 1996 году да верасьня 2008 году — старшыня індыйска-нямецкага таварыства.

У 2004—2019 гадох быў старшынём Кансультацыйнай рады ў выведцы (GKND)[3].

Памёр 15 траўня 2024 году[4].

Remove ads

Расейскі этнацыд беларусаў

У верасьні 2000 году на канфэрэнцыі ў Беластоку[5] заявіў, што АБСЭ апошнія шэсьць гадоў прапагандавала стратэгію далучэньня Беларусі да Расеі. Падобныя дзеяньні ён абгрунтаваў патрэбай Эўропы ў расейскай нафце[6].

11 кастрычніка 2000 году рэдакцыя беларускай газэты Наша Свабода атрымала расейскамоўны прэс-рэліз АБСЭ, у якім тая «цьвёрда зьняпраўджвала паклёпніцкія паведамленьні… што амбасадар [Ганс-Георг Вік] прапагандаваў саюз Рэспублікі Беларусі з Расейскай Фэдэрацыяй, патрэбны дзеля фармаваньня ў рэспубліцы дэмакратычных інстытутаў». У адказ на гэта рэдакцыя дала слова ўдзельнікам той канфэрэнцыі — кандыдатам гістарычных навук Алегу Латышонку і Валянціну Голубеву, карэспандэнтам Радыё Палёнія Тамашу Саевічу і Радыё Беласток Яраславу Іванюку, якія пацьвердзілі сказанае Вікам, у тым ліку з спасылкамі на наяўныя магнітафонныя запісы канфэрэнцыі. Алег Латышонак зьвярнуў увагу на тое, што «Вік абмінуў пытаньні нацыянальнай культуры; проста не адказваў на іх»[6].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads