Валянцін Голубеў
беларускі гісторык, палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянцін Фёдаравіч Голубеў (нар. 21 чэрвеня 1955 году ў Крывым Розе, Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны) — беларускі гісторык і палітык. Доктар гістарычных навук. Прафэсар (2014)[3].
Remove ads
Біяграфія
Працаваў плітачнікам-абліцоўшчыкам у будаўнічым трэсьце Шацілавічаў, служыў у войску.
У 1981 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Праходзіў навуковыя стажыроўкі ў Жэнэўскім, Беластоцкім, Варшаўскім, Уроцлаўскім, Ягелонскім, Пазнанскім унівэрсытэтах, Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце.
Загадчык аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Доктар гістарычных навук (тэма дысэртацыі — «Сельская грамада ў Беларусі XVI—XVIII стст.»)[4], прафэсар. У 2006 годзе стаўся першым, хто атрымаў узнагароду імя Льва Сапегі, што дазваляе цягам амаль году за кошт фундатараў займацца навуковаю працаю[5] й выкладаць у 5 польскіх унівэрсытэтах[6]. Мае вялікі досьвед выкладаньня гістарычных дысцыплінаў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце, Беларускім гуманітарным ліцэі.
За савецкім часам быў сябрам КПСС[7]. Аднак на запрашэньне Зянона Пазьняка ўступіў у Беларускі Народны Фронт і балатаваўся ад БНФ ў дэпутаты на паўднёвым захадзе Менску[8]. З 1990 па студзень 1996 году — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, каардынатар Апазыцыі БНФ, сакратар Камісіі ВС па міжнародных справах і эканамічных сувязях. Адзін з аўтараў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі[9]. Быў чальцом Канстытуцыйнай камісіі. У 1991—1995 гадох — намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту, кіраўнік Менскай гарадзкой арганізацыі БНФ. Удзельнік галадоўкі дэпутатаў Апазыцыі БНФ у красавіку 1995 году супраць ініцыянаванага Лукашэнкам рэфэрэндуму[10][11].
Жанаты, мае двух сыноў, трох унукаў і ўнучку.
Remove ads
Бібліяграфія
Кнігі
- Сялянскае землеўладаньне і землекарыстаньне на Беларусі XVI—XVIII стст. / В. Ф. Голубеў; Пад рэдакцыяй В. І. Мялешкі; Акадэмія навук Беларусі,Інстытут гісторыі — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. — 176 с.: іл. — ISBN 5-343-00654-Х
- Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст.(недаступная спасылка) / В. Ф. Голубеў; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мн.: Беларуская навука, 2008. — 407 с. — ISBN 978-985-08-0970-4 (у гэтым выданьні зьмешчаная падрабязная бібліяграфія навуковых працаў аўтара).
- Гісторыя Беларусі ад заканчэньня Другой сусьветнай вайны да пэрыяду будаўніцтва незалежнай дзяржавы (1945—2016 гг.) / В. Ф. Голубеў. — Мн.: Зьміцер Колас, 2016. — 190 с [іл.]. — ISBN 978-985-7164-19-6
У суаўтарстве
- Гісторыя сялянства Беларусі: Са старажытных часоў да 1996 г.: У 3 тамах / Я. К. Анішчанка, Г. Я. Галенчанка, В. Ф. Голубеў і інш.; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мн.: Беларуская навука, 1997—2002. — ISBN 985-08-0071-2
- З гісторыі эканамічных рэформаў на Беларусі: Вучэбна-метадычны зборнік / Рэдактар В. І. Галубовіч. Выпуск 3: З гісторыі эканамічных рэформаў на Беларусі / В. Ф. Голубеў, Ю. Л. Грузіцкі, І. І. Гвардзееў і інш. — Мн.: Экапэрспэктыва, 2003. — 88 с. — ISBN 985-469-050-4
- Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да пачатку XXI ст.: У пытаннях і адказах / В. Ф. Голубеў, Г. А. Грыгор’еў, В. І. Ермаловіч і інш. — Мн.: Экапэрспэктыва, 2003. — 296 с. — ISBN 985-469-072-5
- Гісторыя Беларусі. У 6 тамах / Редкалегія: М.Касцюк (галоўны рэдактар) [і інш.]. Т.3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай XVII—XVIII стст. / Ю.Бохан, В.Голубеў, У.Емельянчык і інш.; Редактары Ю.Бохан, П.Лойка. — Мн.: Экапэрспэктыва, 2004. — 344 с.: іл. — ISBN 978-985-513-105-3
- Нарысы гісторыі беларускай дзяржаўнасьці [Тэкст]: для сяброў РГА «Таварыства аматараў ведаў (філяматаў)», выкладчыкаў, слухачоў і выпускнікоў Народнага Ўнівэрсытэту / В.Голубеў, І. Кітурка; рэдактар Ю.Хадыка. Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне «Таварыства аматараў ведаў(філамантаў), Народны ўнівэрсытэт». — Мн.: Таварыства аматараў ведаў (філяматаў), 2004. — 140 с.
- Гісторыя Беларусі. У 6 тамах / Рэдкалегія: М.Касьцюк (галоўны рэдактар) [і інш.]. Т.2.: Беларусь у пэрыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю.Бохан, Г.Галенчанка, В.Голубеў і інш.; Рэдкалегія: Ю.Бохан,Г.Галенчанка. — Мн.: Современная школа: Экоперспектива, 2008. — 688 с.: іл. — ISBN 978-985-513-317-0
- Гісторыя Беларусі ад старажытнасьці да канца XVIII ст. / В. Ф. Голубеў, І. Ф. Кітурка. — СПб.: Неўскі прастор, 2014. 170 с ISBN 978-5-94716-256-1
- Гісторыя Беларусі ад пачатку ХІХ ст. да 1945 г. / В. Ф. Голубеў, І. Ф. Кітурка. — Мн.: Зьміцер Колас, 2015. 254 с.: іл. ISBN 978-985-6992-82-0
Рэдактар
- Ці ведаеце вы гісторыю сваёй краіны? / В. Ф. Голубеў, У. П. Крук, П. А. Лойка. — Мн.: Народная асьвета, 1994. — 135 с.: іл. — ISBN 985-03-0052-3
- Ці ведаеце вы гісторыю сваёй краіны? / В. Ф. Голубеў, У. П. Крук, П. А. Лойка. 2-е выд. — Мн.: Народная асьвета, 1995. — 135 с.: іл. ISBN 985-030460-Х
- Беларусь і Аб’яднаная Эўропа: рэаліі і пэрспэктывы [Тэкст]: матэрыялы канферэнцыі: Беласток, 5—6 красавіка 2003, Менск, 14—15 мая 2004 г. / Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне, Таварыства аматараў ведаў (філяматаў), Фонд Конрада Адэнаўэра; Рэдактар В.Голубеў, А.Хадыка. — Мн.: Таварыства аматараў ведаў (філяматаў), 2004. — 95 с.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads