Гомельская транспартная пракуратура

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гомельская транспартная пракуратура[1] дзяржаўная земская ўправа ў Гомельскае вобласьці. Акруга дзейнасьці Гомельская вобласьць.

Хуткія факты Даведка, Папярэднік ...

Вышэйшая ўстанова Пракуратура Гомельскае вобласьці.

Пракуратура знаходзіцца ў месцы: 246000 г. Гомель, вул. Шаўчэнка, 9.

Галава пракуратуры (па стане на 1 студзеня 2022 году) пракурат Казакевіч Сяргей Вячаслававіч[a] і мае званьне старшы раднік юстыцыі.

Remove ads

Назва

Назва ўправы мае адрозьненьне ад правапісу:

Сьцяг Правапіс Назва
Сьцяг Беларусі Тарашкевіца Гомельская транспартная пракуратура
Сьцяг Беларускай ССР Наркамаўка Гомельская транспартная пракуратура

Дзейнасьць

Транспартная пракуратура назірае за выкананьнем права на беларускае чыгунцы. Галоўныя веды аб правапарушэньнях бяруцца з транспартнае міліцыі (аддзел унутраных спраў на транспарце). Сьледзтва аб злачынствах вядзе мясцовы аддзел сьледчага камітэту Беларусі. Па асобных карных справах могуць весьці карную справу КДБ і ДПК, а потым перадаць пракуратуры для далейшае перадачы карнае справы ў суд.

Права

У адпаведнасьці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры зьяўляюцца[2]:

  • забесьпячэньне вяршэнства права, законнасьці й правапарадку,
  • абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і грамадаў, а таксама грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў.

У мэтах выкананьня гэтых задач пракуратура ажыцьцяўляе нагляд за:

  • дакладным і аднастайным выкананьнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў дзяржаўнымі органамі кіраваньня і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадзкімі абьяднаньнямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
  • выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковае дзейнасьці;
  • выкананьнем закона падчас дасудовае вытворчасьці, пры вытворчасьці папярэдняга сьледзтва і дазнаньні;
  • адпаведнасьцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананьнем заканадаўства пры іх выкананьні;
  • выкананьнем заканадаўства пры выкананьні пакараньня і іншых мер карнае адказнасьці, а таксама мер прымусовага характару.

Пракуратура павінна правіць праваахоўнаю дзейнасьцю дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяю, а таксама дзейнасьць па барацьбе са злачыннасьцю іншых арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасьцю, дзейнасьць па папярэджаньню правапарушэньняў. Пракуратура праводзіць папярэдняе сьледзтва ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, зьвязаных з ажыцьцяўленьнем прадпрымальніцкае і іншай гаспадарчае (эканамічнае) дзейнасьці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачаньне па карных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.

Сьпіс законаў

Пракуратура дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:

Remove ads

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads