Управа ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкаму

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Упра́ва ўну́траных спра́ваў Го́мельскага аблвыканка́му — управа Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі па Гомельскай вобласьці, заснаваная ў студзені 1938 году.

Хуткія факты Абрэвіятура, Дэвіз ...

Месьціцца ў Гомлі. Мае ў падпарадкаваньні раённыя і мескія аддзелы ўнутраных справаў Гомельскай вобласьці. Начальнік УУС прызначаецца прэзыдэнтам Беларусі і мае званьне генэрал-маёр.

Remove ads

Склад

На 2021 год УУС Гомельскага аблвыканкаму ўлучала:

  • крымінальную міліцыю ў складзе аддзелу апэратыўна-інфармацыйнай працы і 4-х управаў — 1) крымінальнага вышуку, 2) барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, 3) наркакантролю і супрацьдзеяньня гандлю людзьмі, 4) супрацьдзеяньня кібэрзлачыннасьці;
  • міліцыю грамадзкай бясьпекі, што ўлучала: 3 управы — 1) аховы правапарадку і прафіляктыкі, 2) дзяржаўнай аўтамабільнай інспэкцыі, 3) грамадзянства і міграцыі; 2 аддзелы: 1) апэратыўна-дзяжурнай службы, 2) наглядна-выканаўчай дзейнасьці;
  • 11 іншых падразьдзяленьняў, у тым ліку: 3 управы — 1) 8-я Галоўнай управы барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй, 2) Галоўнай управы ўласнай бясьпекі, 3) фінансаў і тылу; аддзел абароны дзяржаўных сакрэтаў і дакумэнтацыйнага забесьпячэньня, падразьдзяленьне кадраў і ідэалягічнай працы, аддзяленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў, інфармацыйны цэнтар, мэдычная служба, бюро пашпартызацыі насельніцтва, вайсковая частка 5525 і штаб;
  • 25 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, зь іх 21 у раёнах Гомельскай вобласьці і 4 у раёнах Гомлю[3].

Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні

На 2021 год УУС Магілёўскага аблвыканкаму налічвала 25 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, у тым ліку:

Remove ads

Мінуўшчына

15 студзеня 1938 году ў Беларускай ССР стварылі 5 вобласьцяў, у тым ліку Гомельскую вобласьць. Адпаведна ўтварылі Гомельскую абласную ўправу Народнага камісарыяту ўнутраных справаў БССР, якая праіснавала да нямецкай акупацыі Гомля ў жніўні 1941 году. 21 кастрычніка 1943 году начальнікам управы НКУС БССР па Гомельскай вобласьці стаў падпалкоўнік А. Кліменка. 15 сакавіка 1946 году НКУС пераўтварылі ў Міністэрства ўнутраных справаў БССР, пасьля чаго Ўправу МУС па Гомельскай вобласьці ўзначаліў С.Г. Сакалоў. У студзені 1947 году супрацоўнікі крымінальнага вышуку ліквідавалі банды рабаўнікоў Закрэўскага, Каешка і Сільлева. 23 студзеня 1954 году Загадам МУС БССР Палескую ўправу МУС далучылі да Гомельскай у сувязі з далучэньнем Палескай вобласьці да Гомельскай. У 1956 годзе Ўправу міліцыі перадалі ў склад Управы МУС Гомельскай вобласьці, якая стала УУС Гомельскага аблвыканкаму. Яе ўзначаліў палкоўнік І.М. Стэльмах. Увосень старэйшы опэрупаўнаважаны адделу барацьбы з крадзяжом сацыялістычнай уласнасьці І.З. Грэшнікаў раскрыў крадзеж злачынцамі 224 000 савецкіх рублёў на Гомельскім птушкакамбінаце. У ліпені 1961 году Савет міністраў БССР зацьвердзіў Палажэньне аб добраахвотных народных дружынах. У выніку да канца 1961 году ў Гомельскай вобласьці стварылі звыш 800 такіх дружынаў. У 1962 годзе МУС БССР перайменавалі ў Міністэрства аховы грамадзкага парадку (МАГП), таму да 1968 году УУС Гомельскага аблвыканкаму насіла назву Ўправа аховы грамадзкага парадку[4].

Начальнікі

  • А. Кліменка (21 кастрычніка 1943 — студзень 1946)
  • С.Г. Сакалоў (студзень 1946 — 1956)
  • І.М. Стэльмах (1956 — 14 верасьня 1959)
  • Г.В. Пукаў (14 верасьня 1959 — сьнежань 1970)
  • І.В. Вусік (сьнежань 1970 — 1980)
  • С.Г. Сазанкоў
  • В.С. Ізотаў
  • Н.М. Серада
  • Ф.Д. Ласута
  • В.А. Апанасевіч
  • М.Д. Удовікаў
  • А.І. Рак
  • С.В. Шутаў
  • А.М. Куляшоў
  • В.Ф. Яромкін
  • В.М. Палішчук
  • У.А. Захарчук[4]
  • Аляксандар Васільеў (да 29 ліпеня 2021 году)
  • Аляксандар Шастайла (з 29 ліпеня 2021 году)[5]
Remove ads

Міжнародныя санкцыі

2 кастрычніка 2020 году тагачасны кіраўнік Управы Аляксандар Васільеў, ягоны першы намесьнік Алег Шулякоўскі ды намесьнік Анатоль Васільеў былі ўнесеныя ў чорны сьпіс Эўразьвязу[6]. Акрамя таго, Васільевых і Шулякоўскага ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Канада[7], Вялікабрытанія[8], Швайцарыя[9][10]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[11].

9 жніўня 2021 году Ўправа была ўнесена ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за ўдзел у рэпрэсіях супраць мірных акцый пратэсту ў Гомлі[12][13][14].

З 2022 году Управа знаходзіцца пад санкцыямі Швайцарыі, ЭЗ (гл. Чорны сьпіс Эўразьвязу), Японіі, Украіны[15].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads