Гомельскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт

мэдычная вну ў Гомлі (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Гомельскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
Remove ads

Гомельскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт (ГДМУ) — вышэйшая навучальная ўстанова Гомля, заснаваная ў 1990 годзе.

Хуткія факты Заснаваны, Тып ...

Забясьпечвае падрыхтоўку спэцыялістаў з вышэйшай адукацыяй па мэдычных спэцыяльнасьцях. Знаходзіцца ў пераважным падначаленьні двух міністэрстваў: Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Гомельскі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт

Пачаў сваё існаваньне 1 лістапада 1990 году ў адпаведнасьці з Пастановай Савета Міністраў БССР ад 1990/11/14 № 284 і загадам Міністра аховы здароўя БССР ад 1990/11/20 № 188. Стварэньне ВНУ было абумоўлена вострай патрэбай у мэдычных кадрах у Гомельскай і Магілёўскай абласьцях, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама неабходнасьцю правядзеньня навуковых дасьледаваньняў па вывучэньню мэдыцынскіх наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і пошуку шляхоў іх пераадоленьня. Першым рэктарам інстытуту стаў доктар мэдычных навук, прафэсар Юры Бандажэўскі. За час існаваньня ўнівэрсытэту створаны высокапрафэсійны калектыў, здольны ажыцьцяўляць падрыхтоўку ўрачэбных кадраў на належным узроўні, праводзіць навуковыя дасьледаваньні, аказваць лячэбна-кансультатыўную дапамогу насельніцтву.

У 2003 годзе Гомельскі дзяржаўны мэдычны інстытут прайшоў акрэдытацыю ў Рэспубліцы Беларусь на адпаведнасьць тыпу «ўнівэрсытэт». ВНУ акрэдытаваная па ўсіх спэцыяльнасьцях падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай адукацыяй. У 2008 годзе ўнівэрсытэт прайшоў дзяржаўную акрэдытацыю спэцыяльнасьцяў, прафэсіяў і атэстацыю. Клінічная база — адна зь лепшых у Рэспубліцы Беларусь, дзе ўжываюцца самыя сучасныя мэдычныя тэхналёгіі па дыягностыцы і лячэньні эндакрыналягічных, кардыялягічных, імуналягічных, гематалягічных, афтальмалягічных, анкалягічных захворваньняў;

У 2021 годзе 30-ы выпуск склаў каля 580 лекараў, зь якіх палову разьмеркавалі на працу ў Гомельскай вобласьці. Рэшту накіравалі пераважна ў Магілёўскую вобласьць, а таксама ў Берасьцейскую і Менскую[1]. На сьнежань 2021 году ў Гомельскім мэдунівэрсытэце навучалася каля 4000 студэнтаў, сярод якіх было 800 (20 %) іншаземцаў з 28 краінаў[2].


Рэктары

  • З 1990 па 1999 гг. д.м.н., прафэсар Бандажэўскі Юры Іванавіч;
  • З 1999 па 2007 гг. д.м.н., прафэсар Жаваранак Сяргей Уладзімеравіч;
  • З 2007 году і па цяперашні час д.м.н., прафэсар Лызікаў Анатоль Мікалаевіч.
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads