Юры Бандажэўскі

беларускі лекар, навуковец From Wikipedia, the free encyclopedia

Юры Бандажэўскі
Remove ads

Ю́ры Іва́навіч Бандажэ́ўскі (нар. 1957, п. Радунь Воранаўскага раёну[1], цяпер Беларусь) — беларускі лекар і навуковец. Доктар мэдычных навук (1987), прафэсар (1989), правадзейны чалец Нью-Ёрскай акадэміі навук. Заснавальнік і першы рэктар Гомельскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту (1 лістапада 1990 — 18 чэрвеня 2001).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны мэдінстытут. У 31 год стаў самым маладым у СССР доктарам мэдыцыны (1987 год), а ў 33 — прафэсарам. Вядомы дасьледаваньнямі на тэму ўплыву на здароўе чалавека малых доз радыяцыі. Аўтар больш 240 навуковых працаў.

У 1994 г. на запрашэньне Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (Вена, Аўстрыя) азнаёміўся ў Парыжы (Францыя) з замерамі ўсплёску цэзу радыёлягічнымі станцыямі з пачатку 1960-х гадоў у Эўропе. Бэльгійскія радыёлягі паказалі яму кампутарную мапу замераў, дзе ўсплёск цэзу ў 1965—1966 гадах за Масквой (на паўночны ўсход) адлюстроўваўся мацней, чым пры Чарнобыльскай катастрофе 1986 году[2].

У траўні 1999 г. паказаў у парлямэнце Беларусі мапу забруджваньня краіны цэзам-137 у 1960-я гады з маскоўскай кнігі 1974 году «Глябальныя выпадзеньні цэзу-137 і чалавек»[3]. У той манаграфіі дасьледнікі зь Інстытуту біяфізыкі Міністэрства аховы здароўя СССР[4] згадалі забруджваньне малака звыш 1 нанакюры/літар у Лунінецкім, Пінскім і Столінскім раёнах Берасьцейскай вобласьці і Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларускай ССР у сувязі зь ядравымі выбухамі 1961—1962 гадоў[5].

На пачатку ліпеня 1999 г. прачытаў даклад пра шкоднасьць малых дозаў радыяцыі на канфэрэнцыі ў Варшаве (Польшча)[6]. Адразу па вяртаньні ў Беларусь 13 ліпеня быў арыштаваны. 18 чэрвеня 2001 Вайсковая калегія Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь прызнала яго вінаватым у атрыманьні хабару ад студэнтаў й асуджаны на 8 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці[7]. «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязьнем сумленьня, лічачы, што Бандажэўскага пасадзілі за крытыку дзеяньняў беларускіх уладаў пасьля катастрофы на ЧАЭС[8]. У 2001 годзе Бандажэўскі стаў 25-м уладальнікам Пашпарту волі, які дае права выбіраць у якасьці месца жыхарства любую краіну эўрапейскага кантыненту. Пасьля вызваленьня па амністыі 5 жніўня 2005 году жыве ў Францыі.

Асабістае жыцьцё

У 1978 годзе ажаніўся з Галінай Бандажэўскай, лекарам-пэдыятарам. Мае дзьвюх дачок.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads