Джылі
аўтамабільны холдынг Кітаю From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Джылі»[5][6] — аўтамабільны холдынг Кітаю, заснаваны ў 1986 годзе ў правінцыі Чжэцзян.
Штаб-кватэра месьціцца ў Ханчжоў. Знаходзіцца ў прыватнай уласнасьці кітайскага прадпрымальніка-мільярдэра Лі Шуфу. Увайшоў у аўтамабільную прамысловасьць у 1997 годзе са сваім даччыным прадпрыемствам «Джылі Аўта», які стаў сёмым паводле велічыні вытворцам аўтамабіляў у Кітаі з 1,328 мільёна продажаў у Кітаі ў 2021 годзе. Ва ўсім сьвеце холдынг прадаў больш за 2,2 мільёны аўтамабіляў у 2021 годзе і больш за 17 926 электрамабіляў, якія падключаюцца да сеткі, у студзені 2022 году.
Вырабляе і прадае аўтамабілі пад сваім уласным брэндам — напрыклад, «Джылі Аўта», Geometry, Maple і Zeekr — і пад замежнымі даччынымі кампаніямі — такімі як Volvo Cars, Polestar, Lynk & Co, Proton і Lotus, а таксама камэрцыйнымі толькі аўтамабілі пад брэндамі London EV Company, Ouling Auto і Farizon Auto. Таксама вырабляе электрамабілі пад некаторымі з раней пералічаных брэндаў і матацыклы пад сваёй даччынай кампаніяй Zhejiang Geely Ming Industrial (брэнды Jiming і Geely), Qianjiang Motorcycle (брэнды QJMotor і Keeway) і Benelli. У верасmні 2022 годe набылі 7,6% акцый Aston Martin Lagonda Global Holdings plc, брытанскага брэнда ультра-люкс класа Aston Martin.
Remove ads
Беларусь
У 2022 годзе сярод 17 234 прададзеных у Беларусі новых самаходаў на «Джылі» прыпала 25 % (4355), што зрабіла аўтамабілі, якія вырабляў мясцовы завод «Белджы», найбольш прадаванымі у Беларусі[7]. У 2024 годзе продажы «Джылі» вырасьлі да 25 239 самаходаў, якія склалі 47 % ад агульнага ліку аўтапродажаў у Беларусі. Пры гэтым на «Джылі» прыпала каля 90 % продажаў кітайскіх марак самаходаў у краіне[8].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads