Дракула, мёртвы і задаволены гэтым

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дракула, мёртвы і задаволены гэтым
Remove ads

«Дракула, мёртвы і задаволены гэтым» (анг. Dracula: Dead and Loving It) — кінакамэдыя рэжысэра Мэла Брукса, якая зьяўляецца пародыяй на раман Брэма Стокера «Дракула» і розныя экранізацыі гэтай кнігі. Ролю Дракулы выканаў Лэсьлі Нільсэн.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...
Remove ads

Сюжэт

Сюжэт парадыруе сюжэт раману «Дракула» Брэма Стокера. Граф Дракула (Лэсьлі Нільсэн), зрабіўшы з рыелтара Рэнфілд свайго раба, адпраўляецца з Трансыльваніі ў Лёндан, дзе пачынае дурэць. Яму процістаіць прафэсар Ван Гэлсынг (Мэл Брукс). Многія сцэны апісваюцца ў парадыйным ключы: напрыклад, граф, паўставаючы з труны, б’ецца галавой аб люстру. Адметнае то, што графа забівае ня Ван Гэлсынг, а Рэнфілд — выпадкова.

Remove ads

Крытыка

Крытыкі прынялі фільм «Дракула, мёртвы і задаволены гэтым» у асноўным нэгатыўна; на Rotten Tomatoes фільм атрымаў усяго 9% рэйтынг.[1] Джэймз Бэрардынэльлі, кінакрытык з ReelView напісаў: «Нажаль, „Дракула, мёртвы і задаволены гэтым“ зусім не дацягвае да ўзроўню Маладога Франкенштэйна. Гэта нецікавая пародыя, якая больш губляе, чым знаходзіць. ... Калі ж вы толькі не апантаны фанат Мэла Брукса, то няма ніякіх падставаў глядзець фільм да канца. У фільме месцамі прысутнічае гумар, які выкліча сьмех, але 90 хвілін будуць трываць доўга».[2]

Remove ads

Дадатковыя зьвесткі

  • У адрозьненьне ад сюжэту раману, у фільме Міна зьяўляецца дачкою доктара Сьюарда, а Люсі — яго пляменьніцай.
  • Некаторыя эпізоды парадыруюць фільм «Дракула Брэма Стокера», напрыклад, цень Дракулы часам паводзіць сябе занадта самастойна. А ў некаторых момантах Лэсьлі Нільсэн літаральна пераказвае тэкст Бела Лугошы, але зь іншымі інтанацыямі.
  • У эпізодзе колаўбіваньне было праліта 150 літраў бутафорскай крыві.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads