Дрвэнік
горад у Харватыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дрвэ́нік (па-харвацку: Drvenik) — горад у Харватыі, у паўднёвай Далмацыі. Курорт.
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Разьмешчаны за 25 кілямэтраў на поўдзень ад гораду Макарска. Ад Спліту пасёлак аддзяляюць 90 км, ад Дуброўніку — 110. Насельніцтва паводле зьвестак перапісу 2011 году — 505 чалавек[3]. Папулярны курорт. Праз пасёлак праходзіць Адрыятычная шаша.
Дрвэнік зьвязаны марской паромнай пераправай зь мястэчкам Сучурай на ўсходнім ускрайку востраву Хвар.
Складаецца з дзьвюх частак, разьмешчаных на адлегласьці кілямэтру адна ад другое, у дзьвюх суседніх бухтах, Донья Вала і Горня Вала. Турызм — аснова эканомікі пасёлка. Пры насельніцтве ў 500 чалавек Дрвэнік можа прыняць больш за 1600 турыстаў. У пасёлку тры гатэлі (Quercus і Hani ў Донье Вале і «Бэла Віста» ў Горня Вале) і мноства прыватных апартамэнтаў.
На ўзгорку Пляна над мястэчкам знаходзіцца царква сьв. Георгія (XV стагодзьдзе, пазьней перабудаваная).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads