Дурыцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Дурыцкі сельсавет
Remove ads

Ду́рыцкі сельсаве́т (афіцыйная назва — Зна́менскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыя сельсавету разьмешчаная ў вёсцы Дурычах. У Дурыцкі сельсавет уваходзяць 12 населеных пунктаў.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 году створаны Страдзецкі сельсавет у складзе Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці з цэнтрам у вёсцы Страдзеч. 16 ліпеня 1954 году ў склад Гершонскага сельсавету перададзеныя вёскі Заказанка і Прылукі, у склад сельсавету ўключаны вёскі Збунін Ляплёўскага сельсавету і Дурычы Мяднянскага сельсавету, цэнтар сельсавету перанесены ў Дурычы і ў сувязі з гэтым сельсавет перайменаваны ў Дурыцкі, які перададзены ў склад Дамачаўскага раёну[1][2]. З 17 сьнежня 1956 году ў складзе Берасьцейскага раёну. 8 верасьня 1959 году Дурыцкі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучаная да Мяднянскага сельсавету, вёска Страдзеч перададзеная ў склад Гершонскага сельсавету[3].

30 ліпеня 1964 году вёску Дурычы перайменавалі ў Знаменку, а 20 сьнежня 1974 году сюды ж перанесьлі і цэнтар Мяднянскага сельсавету, які ў сувязі з гэтым перайменавалі ў Знаменскі.

17 верасьня 2013 году ў склад сельсавету ўвайшлі землі скасаванага Страдзецкага сельсавету зь вёскамі Заказанка, Прылукі і Страдзеч[4].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 2192 чалавекі[5], зь іх 88,7 % — беларусы, 7,1 % — расейцы, 3,5 % — украінцы[6].

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1986 году — 5[7]

Эканоміка

«Птушкафабрыка Мяднянская» ў вёсцы Медна[8].

Іншае

У адпаведнасьці з рашэньнем выканаўчага камітэту Берасьцейскай абласной Рады народных дэпутатаў ад 21 лютага 1994 году №61 на тэрыторыі Дурыцкага сельсавету ўсталяваная памежная зона[9].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads