Засімавічы (авіябаза)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Авіяба́за «За́сімавічы», Авіяба́за «Пружа́ны», 181 баява́я верталё́тная ба́за[1]авіяцыйная база ў вайсковым гарадку Новыя Засімавічы Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Выкарыстоўваецца ВПС РБ. На ўзбраеньні верталёты Мі-8 і Мі-24[2].

Мінуўшчына

Паводле дырэктывы Генэральнага штабу УС СССР у 1953 року на аэрадром Засімавічы БВА была пераведзеная 95-я зьнішчальная дывізія, улучаная ў склад 26-й паветранай арміі. Пасьля штаб дывізіі пераведзены ў Шчучын[3].

У 1984 року на аэрадроме быў сфармаваны 357-ы асобны штурмавы авіяцыйны полк. У 1986—1987 полк прымаў удзел у баявых дзеяньнях у Аўганістане, у сьнежні 1988 пераведзены на авіябазу Брандыс (па-нямецку: Brandis, НДР) у склад 16-й паветранай арміі СССР(ru)[4]. На ўзбраеньні меў 35 летакоў Су-25, 2 Су-25УБ, 6 L-39C[5]. Выведзены зь Нямеччыны 28 красавіка 1992 року на аэрадром Бутурлінаўка[6] (Расея).

У 1988 на авіябазу «Пружаны» з Аўганістану выведзены 181-ы асобны шрубалётны полк. Пасьля развалу Савецкага Саюзу ўвайшоў у склад ВПС Беларусі. 1 кастрычніка 1993 року на базе палку сфармаваная 181-я баявая шрубалётная база[7].

Remove ads

Здарэньні

Вайсковыя фармаваньні

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads