Каварск

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каварск
Remove ads

Кава́рск (па-летувіску: Kavarskas) — горад у цэнтральнай Летуве. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 680 чалавек. Праз Каварск працякае рака Сьвятая, на якой знаходзіцца водная электрастанцыя. Горад знаходзіцца ў Анікштаўскім раёне Ўцянскага павету. Каварск адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першыя гістарычныя згадкі пра паселішча адносяцца да 1538 году, пад назвай Малыя Пянёны. У канцы ХV стагодзьдзя Аляксандар Ягелончык падарыў паселішча свайму скарбніку Станіславу Каварскаму. З гэтага часу паселішча зьмяніла назву на сучасную. У наступныя стагодзьдзі Каварск належаў Асьціковічам[1], Агінскім, Тышкевічам. У 1956 годзе Каварск атрымаў правы гораду.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads