Казловіцкі сельсавет (Глускі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глускім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Казло́віцкі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёну Магілёўскай вобласьці. Цэнтар сельскага савету — вёска Засьценак Усьцярхі.

Гісторыя

Былы Чыкілеўскі сельсавет. Перайменаваны ў верасьні 1925 году, з 26 ліпеня 1930 году ў Глускім раёне, з 20 лютага 1938 году ў складзе Глускага раёну Палескай вобласьці. З 20 верасьня 1944 году ў Глускім раёне Бабруйскай вобласьці.

З 8 студзеня 1954 году ў Глускім раёне Менскай вобласьці, з 23 студзеня 1960 году ў Глускім раёне Магілёўскай вобласьці, з 25 сьнежня 1965 году ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці.

З 30 ліпеня 1966 году ў Глускім раёне Магілёўскай вобласьці, з 17 лютага 1981 году цэнтар сельскага савету — вёска Чыкілі.

23 сьнежня 2009 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Балашэвічы, Бервы, Вільча, Доўгі Лес, Зарэчча, Карпавічы, Кіраўскае, Кляшчоўка, Прыварацьце, Старое Сяло — ліквідаванага Кіраўскага сельсавету[1].

Remove ads

Насельніцтва

Сельсавет уключае 12 населеных пунктаў, 337 двароў, 799 жыхароў.

Геаграфія

Казловіцкі сельскі савет знаходзіцца на ўсходзе раёну. Да раённага цэнтру 27 км, да чыгуначнай станцыі Брожа — 16 км.

Гаспадарка

На тэрыторыі знаходзіцца калгас «Зара камуны» (цэнтар в. Усьцярхі).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads