Калі
места ў заходняй Калюмбіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сант’я́га-дэ-Ка́лі (па-гішпанску: Santiago de Cali) — горад у Калюмбіі і цэнтар дэпартамэнту Вальле-дэль-Каўка. Гэта самы густанаселены горад на паўднёвым захадзе краіны. Як адзіны буйны калюмбійскі горад з выхадам да Ціхага акіяна, Калі ёсьць галоўным эканамічным цэнтрам на поўдні краіны і мае адну з самых хуткарослых эканомік у Калюмбіі[2][3][4]. Горад быў заснаваны 25 ліпеня 1536 году гішпанскім дасьледнікам Сэбастыянам дэ Бэлялькасарам.
Remove ads
Гісторыя

Да прыходу гішпанцаў у гэтым рэгіёне жылі карэнныя плямёны, пераважна носьбіты карыбскіх моваў. З прыбыцьцём гішпанцаў гэты рэгіён быў захоплены Сэбастыянам дэ Бэлялькасарам. Сант’яга-дэ-Калі стаў важным цэнтрам для Бэлялькасара, бо знаходзіўся па-за межамі Імпэрыі інкаў. Пасьля захопу і пакараньня сьмерцю інскага імпэратара Атаўальпы Франсіска Пісара паслаў Бэлялькасара захапіць Гуаякіль і Кіта ад ягонага імя, але Калі, які быў па-за межамі тэрыторыі кечуа, быў абвешчаны Бэлялькасарам сваёй уласнасьцю. Па ягонай сьмерці нашчадкі захавалі за сабою большую частку земляў ажно да вайны за незалежнасьць супраць Гішпаніі.
На загаду Бэлялькасара капітан Мігель Муньяс перанёс горад на ягонае сучаснае месцазнаходжаньне ў 1537 годзе, дзе капелан Сантас дэ Анаска зладзіў імшу на месцы, якое сёньня займае царква Ля-Мэрсэд, а першым кіраўніком гораду быў прызначаны Бэлялькасарам Пэдра дэ Аяля. У каляніяльны час Сант’яга-дэ-Калі ўваходзіў у склад губэрнатарства Папаяна. Не зважаючы на тое, што першапачаткова Калі быў сталіцай гэтага рэгіёну, але Бэлялькасар перанёс гэтую функцыю ў Папаян у 1540 годзе празь лепшае надвор’я там. 3 ліпеня 1810 году Сант’яга-дэ-Калі адмовіўся прызнаць рэгенцкую раду Гішпаніі і стварыў уласную хунту. Гэта мясцовае паўстаньне на 17 дзён апярэдзіла нацыянальнае ў Багаце[5]. Жыхары Калі зьвярнуліся па дапамогу да Вярхоўнай хунты ў Багаце, якая накіравала кантынгент пад камандаваньнем палкоўніка Антоніё Бараі дзеля падтрымкі справы незалежнасьці. У 1819 годзе, пасьля таго як Сымон Балівар разьбіў асноўную частку раялісцкай арміі ў бітве пры Баяцы. Эканоміка была сканцэнтраваная вакол жывёлагадоўлі, цукровага трысьнёга, сыру і золата, здабытага ў Ціхім акіяне. Таксама разьвіваўся прамысловы і фінансавы сэктар.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads