Калікст III (папа рымскі)
папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́па Ка́лікст III (па-лацінску: Callixtus III) або Каліст III (лац. Callistus III; 31 сьнежня 1378, Канальс, Валенсія, Арагонская карона — 6 жніўня 1458, Рым, Папская дзяржава), ад нараджэньня Альфонс дэ Борха (Борджыя) (па-гішпанску: Alfons de Borja, па-італьянску: Alfonso di Borgia) — Папа рымскі (8 красавіка 1455 — 6 жніўня 1458[3]). Апошні папа, які ўзяў пасьля абраньня імя Калікст.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Альфон дэ Борха нарадзіўся ў Ля Тарэце, цяпер у ваколіцах Канальсу (Гішпанія).
Падчас заходняй схізмы падтрымаў антыпапу Бэнэдыкта XIII. Выкладаў права ва ўнівэрсытэце Льейды, пазьней быў дыпляматам пры двары каралёў Арагону, у прыватнасьці падчас Базэльскага сабору (1431—1439). Калі дзякуючы ягоным намаганьням кароль Нэапалю Альфонс I прызнаў папам Марціна V, апошні прызначыў Альфонса біскупам Валенсіі. У 1444 року папа Эўгеніюш IV падняў яго да кардынальскай годнасьці.
На канкляве 1455 року Альфон дэ Борха быў абраны Папам у вельмі сталым веку як кампрамісны кандыдат. На стальцы ўсяляк прасоўваў на царкоўныя пасады прадстаўнікоў і прыхільнікаў роду Борджыя. 20 лютага 1456 надаў двум сваім пляменьнікам званьні кардыналаў. Адзін зь іх, Радрыга дэ Борха (Борджыя), пазьней стаў Папам Аляксандрам VI, які запомніўся сваёй карумпаванасьцю і распустай[4]; другім быў Люіс Хуліян дэ Міля.
У 1456 Калікст III выдаў Партугаліі папскую булу Inter Caetera, якой пацьвярджаў правы партугальцаў на заняволеньне няверных і маўраў, нададзеныя ім ранейшымі буламі Romanus Pontifex і Dum Diversas, што фактычна пацьвярджала згоду папства на прыгнёт афрыканцаў. Такім чынам, ягоная Inter Caetera наўпрост супярэчыла сьцьвярджэньню ў буле Sicut Dudum Эўгеніюша IV (1435), паводле якой няверныя былі прызнаныя стварэньнямі паводле падабенства Божага і мелі душу, а значыцца, хрысьціяне ня мелі права пазбаўляць іх волі.
Адной з галоўных мэтаў ягонага пантыфікату была арганізацыя крыжовага паходу супраць туркаў, што захапілі ў 1453 року Канстантынопаль. Насуперак гераічным намаганьням, ніхто з эўрапейскіх кіраўнікоў не адгукнуўся на заклік. Аднак Калікст усё ж здолеў сабраць даволі буйны флёт, які вызваліў некаторыя з Эгейскіх астравоў.
29 чэрвеня 1456 Калікст загадаў званіць ва ўсе званы апоўначы як заклік да малітвы, а пазьней да малітвы ў падтрымку абаронцаў Бялграду[5][6]. Пасьля перамогі над туркамі 22 ліпеня аблога Бялграду была спыненая, і ў гонар гэтай падзеі Калікст III пастанавіў сьвяткаваць 6 жніўня сьвята Перамяненьня, якое й дагэтуль абавязковае ва ўсёй Заходняй царкве.
Калікст загадаў перагледзець працэс над Жаннай д’Арк, і 7 ліпеня 1456 року яна была апраўданая[7].
Ён зацьвердзіў заснаваньне ў 1456 року Грайфсвальдзкага ўнівэрсытэту.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads