Кампала
сталіца Ўганды From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кампа́ла (па-ангельску: Kampala) — сталіца і найбуйнейшы горад Уганды. Насельніцтва складае 1 420 200 чалавек (2008). Сталічная зона Кампалы ахоплівае ня толькі ўласна сам горад, а таксама суседнія раёны Вакіса, Мукона, Мпігі, Буйквэ і Лувээра. Насельніцтва хутка павялічваецца, паводле ацэнак Бюро статыстыкі Ўганды ў 2019 годзе, насельніцтва сталічнага рэгіёну складала 6 709 900 чалавек, займаючы плошчу 8451,9 км². Паводле іншых ацэнак, колькасьць жыхароў сталічнай зоны складае блізу чатырох мільёнаў чалавек[2]. У 2015 годзе сталічны рэгіён фармаваў намінальны ВУП у памеры блізу 13 мільярдаў даляраў ЗША[3], што складала больш за палову ВУП Уганды, што сьведчыць пра важнасьць Кампалы для эканомікі Ўганды. Паводле паведамленьняў мэраў гарадоў, Кампала ёсьць адным з самых хуткарослых гарадоў у Афрыцы з гадавым тэмпам росту насельніцтва 4,03%[4]. Кансалтынгавая фірма Mercer зь Нью-Ёрку рэгулярна ацэньвае Кампалу як найлепшы горад для жыцьця ва Ўсходняй Афрыцы[5][6], апярэджваючы Найробі і Кігалі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
