Капаёўка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капаёўка, Капаюўка — рака ў Беларусі і Ўкраіне, правы прыток ракі Бугу (басэйн Віслы). Цячэ ў Берасьцейскім раёне і Валынскай вобласьці. Даўжыня 39 км, у межах Беларусі 19,5 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰. Плошча вадазбору 264 км². Выдатак вады ў вусьці 0,9 м³/с.
Пачынаецца з возера Лукаў (на тэрыторыі Ўкраіны), вусьце за 2 км на паўночны захад ад вёскі Ляплёўкі. Рэчышча на тэрыторыі Ўкраіны цалкам каналізаванае, у Берасьцейскім раёне 2 каналізаваныя дзялянкі: 13 км ад граніцы з Украінай да вёскі Рудні і 2 км уніз плыньню ад моста на дарозе Дамачава — Ляплёўка. У сярэдняй і ніжняй плыні шырыня рэчышча ў межань 1—3 м. Берагі вельмі нізкія, зьліваюцца з абалонай, у сярэдняй і ніжняй плыні больш абрывістыя, вышынёй да 0,5 м. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка, найбольшыя вышыні над межанным узроўнем 1,5 м[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads