Карэл Штэкер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карэл Штэкер
Remove ads

Карэл Штэкер (па-чэску: Karel Stecker, па-нямецку: Karl Stecker; 2 лютага 1861, Косманасі — 13 сакавіка 1918, Млада-Болеслаў) — адзін зь вядучых чэскіх музычных тэарэтыкаў пачатку XX стагодзьдзя[5], кампазытар, арганіст, музычны пэдагог. Брат вандроўцы Антаніна Штэкера.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Вывучаў філязофію ў Карлавым унівэрсытэце ў Отакара Госьцінскага і адначасова арган і тэорыю музыкі ў Праскай школе арганістаў у Францішака Скугерскага. У 1885—1892 гадах рэгент хору ў праскай царкве Святой Уршулі.

Пераважна вядомы як шматгадовы (з 1889 г.) выкладчык кампазыцыі, кантрапункту і аргана ў Праскай кансэрваторыі, музыкант, вучнямі якога былі многія вядучыя майстры чэскай музыкі першай паловы XX стагодзьдзя — Вітэзслаў Новак, Ёзэф Сук, Багуслаў Марціну, Отакар Ерэміяш, Отакар Зіх і іншыя — у некаторых выпадках маюць складанасьці ў паразуменьні з кансэрватыўным настаўнікам[6].

Як тэарэтык выступаў прыкметным апанэнтам Гуга Рымана. Апублікаваў двухтомную «Ўсеагульную гісторыю музыкі» (па-чэску: Všeobecný dějepis hudby; 1892, некалькі перавыданьняў). У 1907—1919 гадах разам з Карэлам Гофмайстэрам рэдагаваў газэту «Музычны агляд» (па-чэску: Hudební revue).

Штэкеру належыць шэраг арганных і харавых твораў, пераважна царкоўных.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads