Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Хоўхла)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Хоўхла)
Remove ads

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Хоўхле. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка, на ўзгорку. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
КраінаБеларусь
ВёскаХоўхла
Каардынаты54°09′51″ пн. ш. 26°45′54″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыльбарока
Першае згадваньне1437
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Касьцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы драўляны касьцёл у Хоўхле ў 1447 годзе заснаваў князь Міхал Жыгімонтавіч. У 1630 годзе фундуш пацьвердзіў кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза.

У 1738 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл. У 1749 годзе пры ім заснавалі брацтва імя Марыі, таксама дзеяў шпіталь. Хоўхлаўская парафія, якая ўваходзіла ў склад Менскага дэканату, мела прыпісныя капліцы ў Бяларучах і Чарнёве, на канец XVІІІ ст. налічвалася звыш 1000 вернікаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Хоўхла апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1846—1847 гадох Вінцэнт Язьвінскі збудаваў за касьцёлам мураваную капліцу. Адначасна праводзілася рэканструкцыя касьцёла.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Службы сталі праводзіцца ў мураванай капліцы за касьцёлам.

Найноўшы час

У 1919 годзе касьцёл вярнулі каталікам. Апроч капліцы ў Чарнёве, да Хоўхлаўскай парафіі ў гэты час прыпісваўся філіяльны касьцёл у Яршэвічах. Напярэдадні Другой сусьветнай вайны колькасьць парафіянаў дасягала 2300 чалавек[1].

Па вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад калгасны склад. У 1990-я гады касьцёл вярнулі каталікам.

Remove ads

Архітэктура

Касьцёл — помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі барока і клясыцызму. Асноўны зруб і гранёную апсыду накрывае высокі, раней гонтавы дах з плаўнымі хвалістымі выгінамі над алтарнай часткай і заломам над галоўным фасадам. Сылюэт будынка фармуюць невысокія 4-гранныя вежы і франтон паміж імі. Складзеныя з хваёвага брусу вэртыкальна ашаляваныя сьцены праразаюцца парнымі аркавымі і лучковымі вокнамі ў фігурных ліштвах, умацоўваюцца брусамі-сьцяжкамі, апярэзваюцца карнізам складанага профілю. Дабудаваны ў сярэдзіне XІX ст. 4-калённы портык парушыў кампазыцыйную цэласнасьць будынка і надаў яму рысы клясыцызму.

Асноўны аб’ём і апсыда ўтвараюць адзіную ўнутраную прастору, перакрытую несапраўдным люстраным скляпеньнем. У асноўным аб’ёме вылучаецца прытвор. Над ім месьцяцца хоры, сярэдняя крывалінейная частка якіх выступае ў асноўнае памяшканьне. Інтэр’ер упрыгожвала паліхромная размалёўка, якая не захавалася[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads