Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Відзы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Найсьсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Відзах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьсьвяцейшай Тройцы  | |
Касьцёл Найсьсьвяцейшай Тройцы  | |
| Краіна | Беларусь | 
| Мястэчка | Відзы | 
| Каардынаты | 55°23′39″ пн. ш. 26°37′37″ у. д. | 
| Канфэсія | каталіцтва | 
| Эпархія | Віцебская дыяцэзія | 
| Архітэктурны стыль | нэаготыка | 
| Аўтар праекту | Вацлаў Міхневіч | 
| Дата заснаваньня | 1914 | 
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь | 
Касьцёл Найсьсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі Касьцёл Найсьсьвяцейшай Тройцы  | |
Відзаўскі Траецкі касьцёл — адзін з найбольш выразных помнікаў архітэктуры нэаготыкі ў Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
Будаваўся ў 1909—1914 гадох з чырвонай цэглы паводле праекту архітэктара Л. Вітан-Дубейкаўскага (магчыма, з Вацлавам Міхневічам). Фундатаркай сьвятыні была шляхцянка з Наўлянаў Мітаслаўская.
У Першую сусьветную вайну касьцёл атрымаў пашкоджаньні ад прыцэльнага агню расейскай артылерыі. Ягоныя вежы выкарыстоўваліся ў якасьці назіральнага пункту, дзеля ўсталяваньня кулямётаў, разьмяшчэньня снайпэраў. У 1920-я гады будынак касьцёла аднавілі.
У 1948 годзе касьцёл зачынілі савецкія ўлады. З 1950 годзе ў яго будынку зрабілі склад ільну, потым — збожжа, а пазьней у ім была спартовая заля. У 1989 годзе касьцёл вярнулі каталікам.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай, 2-павярховымі закрысьціямі і трансэптам[1]. Прыступкавыя вежы завяршаюцца вострымі 8-граннымі шатрамі. Паміж вежамі знаходзіцца трыкутны франтон, завершаны высокімі зубцамі. На галоўным фасадзе вылучаецца пэрспэктыўны партал з вімпэргам. Над ім — велізарнае акно-ружа, пераплёт якога выкладаецца зь фігурнай цэглы. На тарцы цэнтральнага нэфа ёсьць вежа-сыгнатурка з звонам.
У інтэр'еры нэфы падзяляюцца шэрагамі калёнаў складанага профілю. Скляпеньні бакавых нэфаў крыжовыя. Цэнтральны нэф мае драўляную роўную столь. Аўтэнтычная аздоба і арган не захаваліся.
Побач з касьцёлам знаходзіцца 2-павярховы будынак плябаніі, дзе ў наш час разьмяшчаецца лякарня.
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
 - З боку вуліцы Татарскай, 1915 г.
 - З боку вуліцы Татарскай, 1917 г.
 - З боку Рынку, 1916 г.
 - З боку Рынку, 1916 г.
 
- З боку Рынку, 1917 г.
 - З боку Рынку, 1917 г.
 - З боку апсыды, 1916 г.
 - Галоўны фасад, 1919 г.
 
- Бакавы фасад, 1917 г.
 - Бакавы фасад, 1918 г.
 - Інтэр'ер, 1917 г.
 - З боку вуліцы Віленскай, 1915 г.
 
- З боку вуліцы Віленскай, 1916 г.
 - З боку Віленскага гасьцінца, люты 1918 г.
 - З боку Віленскага гасьцінца, 1918 г.
 - Агульны выгляд, 1917 г.
 
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
 - Агульны выгляд
 - Галоўны фасад
 - Інтэр'ер
 - Звон
 
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
