Касьцёл Сьвятога Станіслава (Мядзел)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Станіслава (Мядзел)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Станіслава — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мядзеле. Знаходзіўся на Рынку[a] ў Новым Мядзеле[b], на беразе возера Мястры. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стыляў барока і клясыцызму.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Thumb
Касьцёл Сьвятога Станіслава
КраінаБеларусь
МестаМядзел
Каардынаты54°52′18.05″ пн. ш. 26°55′42.71″ у. д.
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыльбарокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньня1454
Дата скасаваньня2 лістапада 1942
Касьцёл Сьвятога Станіслава на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы драўляны касьцёл у Новым Мядзеле збудавалі ў 1454 годзе з фундацыі кашталяна Андрэя Саковiча. За часамі вайны Маскоўскае дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім у 1500 годзе захопнікі зьнішчылі мястэчка, а касьцёл — спалілі[3].

У 1543 годзе на месцы спаленага касьцёла збудавалі капліцу і двор[3]. У 1744 годзе Мядзельская парафія ў Сьвірскім дэканаце Віленскай дыяцэзіі ўлучала наступныя населеныя пункты: Новы Мядзел, Стары Мядзел, Вялікая Вузла, Хамінаў Вугал, Брулы, Брусы, Малая Вузла, Сваткаўшчына, Мацкі, Шкленікава, Трыданы, Ляхавічы, Закубіле, Некасецак, Горбы, Зуцун, Слабодка, Нагаўкі, Смыш, Пазарцы, Вішторды, Буце, Сакалова, Самсонава, Куровіца, Ражкі, Чарняты, Ветычаты, Іванкі, Чучэлічы, Востраў, Стахоўцы, Гатавічы, Белеўшчызна, Хадосы[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Мядзел апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1843 годзе парафія належала да Надвіленскага дэканату Менскай дыяцэзіі, у 1850 годзе — Надвіленскага дэканату Віленскай дыяцэзіі[4]. У 1852 годзе касьцёл атрымаў пашкоджаньні ў выніку пажару і аднаўляўся на сродкі парафіянаў[2]. У 1872 годзе Мядзельская парафія налічвала 4130 каталікоў, на могілках існавала капліца[4].

Найноўшы час

У Другую сусьветную вайну 2 лістапада 1942 году касьцёл згарэў і больш не ўзнаўляўся[4].

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стыляў барока і клясыцызму. Меў крыжовую кампазыцыю з купалам у цэнтральнай частцы і дзьвюма закрысьціямі пры прэзьбітэрыюме. З бакоў галоўнага фасаду ўзвышаліся дзьве чацьверыковыя 2-ярусныя вежы, якія завяршаліся барокавымі фігурнымі купаламі. Абапал уваходу ў будынак месьціліся падвойныя высокія круглыя калёны, якія несьлі франтон з паўцыркульным акном. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены праразаліся прастакутнымі вокнамі. Будынак накрываўся гонтавым дахам. Па 1852 годзе ў выніку рэканструкцыі санктуар стаў прастакутным[2].

Інтэр'ер аздабляўся шасьцю алтарамі «старасьвецкай разьбы»[2].

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяпер на гэтым месцы разьмяшчаецца рэстарацыя[1]
  2. Да пачатку XX стагодзьдзя Мядзел падзяляўся на два мястэчкі — Стары Мядзел і Новы Мядзел, у выніку чаго да Другой сусьветнай вайны ў кожнай з частак існавала асобная парафія[2]. Касьцёл Сьвятога Станіслава знаходзіўся ў Новым Мядзеле, а ў Старым Мядзеле дзеяў касьцёл Маці Божай Шкаплернай, збудаваны ў 1754 годзе. Апошні касьцёл часта памылкова называюць касьцёлам Сьвятога Станіслава, блытаючы яго з касьцёлам у Новым Мядзеле[1]
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads